Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Што нам рабіць у 2020? Пра гэта аршанцам раскажа філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч

У суботу 18 студзеня ў аршанцаў ёсць магчымасць пачуць Уладзіміра Мацкевіча і, нават, задаць свае пытанні. Па запрашэнні РЦ “Рша” навуковец прыедзе ў Оршу з лекцыяй на тэму “Што нас чакае ў 2020 годзе і што варта рабіць?”.

Лекцыя распачнецца а 14-30 18 студзеня па адрасе вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4. Уваход вольны.

Каротка распавесці хто такі Уладзімір Мацкевіч, напэўна, не магчыма. Гэта навуковец неверагоднага для Беларусі ўзроўню. Яшчэ пад час вучобы ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце ён атрымаў магчымасць павучыцца (у рамках студэнцкага абмену) ў Лейпцыгу, наведваць лекцыі найвядомейшых навукоўцаў – чаго вартае прозьвішча хаця б Ільва Гумелёва ў якога змог павучыцца і Мацкевіч, або амераканскага псіхолага Карла Роджэрса. Хаця першую адукацыю Уладзімір атрымліваў на факультэце псіхалогіі, яшчэ ў 80-х гадах мінулага стагоддзя ён далучыўся да Маскоўскага метадалагічнага гуртка і на сёняшні дзень лічыцца адным з сусветных лідараў метадалагічнага руху.

А яшчэ Уладзімір Мацкевіч гэта педагог, даследчык, філосаф, некаторы час тэлевядучы, грамадскі дзеяч, аўтар кніг і г.д., г.д.

Крыніца: orsha.eu/bel/навіны/грамадства

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of