Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Як зрабіць Беларусь лепшай да 2030? Цэнтр новых ідэй абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі

Будучыня Беларусі, мякка кажучы, туманная: мала хто верыць, што мы станем паспяховай краінай у найбліжэйшым часе. Наколькі б правамерным не быў такі падыход, ён насамрэч небяспечны. Ён забівае амбіцыі маладых людзей і ідэі, якія маглі б зрабіць Беларусь больш адкрытай і заможнай.

Каб супрацьстаяць гэтаму, Цэнтр новых ідэй абвяшчае конкурс эсэ “Беларусь 2030: як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе?” Удзельніцы і ўдзельнікі павінны абраць адну ідэю, якая, на іх думку, дапаможа Беларусі стаць краінай-лідарам Усходняй Еўропы, і апісаць яе ў форме эсэ.

Хто можа ўдзельнічаць ?

Маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.

Як паўдзельнічаць?

Сваё эсэ трэба аформіць у дакумент фармату doc/.docx і адправіць на пошту ideaby.org@gmail.com з пазнакай “Беларусь-2030”. Памер тэксту – да 500 словаў. Эсэ прымаюць на беларускай ці рускай мовах. Таксама ўдзельнікам трэба пазначыць у гэтым дакуменце свае імя і прозвішча, узрост, нумар мабільнага тэлефона і месца вучобы ці працы.

Дэдлайн: 15 сакавiка

Хто будзе ацэньваць эсэ?

Працы будзе ацэньваць журы, у якое ўвойдуць прадстаўнікі Цэнтра новых ідэй і профільных партнёрскіх арганізацый.

Што чакае аўтараў і аўтарак найлепшых эсэ?

Траіх пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць падарункамі падчас Belarus Future Unconference 2020, якая адбудзецца ў Мінску напрыканцы мая. Акрамя таго, найлепшыя эсэ будуць апублікаваныя на сайце Цэнтра новых ідэй.

Таксама аўтараў і аўтарак 10 найлепшых прац чакае аднадзённы майстар-клас у Мінску. Ён будзе складацца з дзвюх частак: першая будзе прысвечаная рэформам, патрэбным Беларусі, а другая – публічным выступам. Пасля гэтага ўдзельнікаў і ўдзельніц чакае візіт у прадстаўніцтва адной з міжнародных арганізацый у Беларусі ці ў адну з замежных амбасадаў.

Па любых пытаннях, звязаным з конкурсам, пішыце на пошту ideaby.org@gmail.com

ngo.by

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of