Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Шаркаўшчына адзначыла Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Ва ўзросце 4 гадоў у Віцебскае гета трапіла Ада Эльеўна Райчонак і, нягледзячы на зусім невялікі ўзрост, дзяўчынка, якая нарадзілася ў Віцебску, запомніла і самы пачатак вайны ў сваім родым горадзе і тое, што адбывалася потым.

  • У Віцебскім гета я была адна, без бацькоў, без маці, сярод чужых мне людзей, якія плакалі, — успамінае жанчына. — Памятаю, што ўвесь час хацелася есці, і людзі са мной дзяліліся. І ведаеце, я потым усё жыццё старалася працаваць і за сябе, і за тых дзяцей, якія назаўсёды засталіся ў віцебскіх равах і чыё жыццё абарвала гета. Мне пашчасціла больш, чым астатнім. Мяне выратавала мама, суседзі прыйшлі на дапамогу, а вельмі многіх у той час расстралялі. Гэта было вельмі страшна.

Ад цяжкай хваробы, заражэння крыві, маленькую чатырохггадовую Аду ў той час выратаваў немец Карл Брушміт, які выкрадаў лекі ў нямецкім шпіталі і прыносіў іх для дзяўчынкі, калі ёй было вельмі дрэнна. Ада Эльеўна, калі ўжо вырасла, шмат гадоў спрабавала адшукаць гэтага чалавека, але так і не знайшла яго. І сёння, успамінаючы гэту страшую вайну, праз амаль 75 год пасля Вялікай Перамогі, Ада Райчонак упэўнена: і сярод немцаў было шмат добрых людзей (ва ўсякім разе аднаму з іх яна абавязана жыццём). Як упэўнена і ў тым, што просты нямецкі народ не хацеў ваяваць, яго прымусілі пайсці на вайну.

Яшчэ адзін жыхар нашага раёна Юльян Юльянавіч Баговіч нарадзіўся ў 1944 годзе ў нямецкім палоне. На пачатку вайны яго бацькоў загналі на работы ў Германію і яны трапілі да “баўэра” — гаспадара. Юльян Юльянавіч падчас сустрэчы ў бібліятэцы расказаў, што яго бацькі аказаліся ў ліку нямногіх, каму пашанцавала. Бацька добра ведаў польскую мову, крыху разумеў нямецкую, таму яго разам з сям’ёй забралі на прымусовыя работы, а не расстралялі, як многіх у той час. Пасля вайны Баговічы вярнуліся на радзіму, дзе іх чакалі ўсе родныя.

Вера Веньямінаўна Свілёнак, 1941 года нараджэння, разам з бацькамі была вязнем нямецкага лагера смерці. Жанчына расказала аб тым, што тыя невялічкія кавалкі хлеба, якія бацькі атрымлівалі ў лагеры, яны аддавалі сваім дзецям, а самі вельмі моцна галадалі: шукалі рэшткі ежы на сметніках, варылі знойдзенае шалупінне ад бульбы. Самі паміралі з голаду, але стараліся выратаваць сваіх дзяцей.

У такіх жа ўмовах знаходзілася і сястра Веры Веньямінаўны Раіса Аляксандраўна Пачкоўская, 1942 года нараджэння. Разам са сваімі бацькамі сёстры знаходзіліся ў лагеры смерці горада Прэміс  у Германіі.

Раіса Пятроўна Баршчэўская нарадзілася ў 1936 годзе. Нават сёння гэта жанчына памятае, як у яе родную вёску Сямёнавічы зайшлі немцы. Яны сабралі ўсіх жыхароў разам каля дома бацькоў Раісы Пятроўны, у цэнтры вёскі. Сама ж дзяўчынка ўвесь час баязліва трымалася за маму, бо нават яшчэ зусім маленькія дзеці ў той час разумелі, што іх могуць расстраляць. Людзей прымушалі ехаць у Шаркаўшчыну, а ўжо адтуль накіроўвалі ў лагеры смерці. У канцэнтрацыйным лагеры нямецкага горада Кветлінбург дзяўчынка разам са сваімі роднымі змагалася за жыццё з апошніх сіл. Таму і дзень вызвалення з нямецкага палону назаўсёды стаў для яе самым шчаслівым.

У Дзень вызывалення вязняў фашысцкіх канцлагераў цікавае мерапрыемства для ўсіх прысутных падрыхтавала бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Аляксандраўна Казіцкая, якая нібы правяла ўсіх прысутных “дарогаю памяці” і прадставіла кнігу “Дзеці вайны”, што была выдадзена ў Смаленску ў 2009 годзе. Гэта кніга захавала ўспаміны ўсіх вязняў фашысцкіх лагераў смерці, нашых землякоў, у тым ліку і гасцей, якія прысутнічалі на ўрачыстасці. Падчас мерапрыемства бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі падрабязна расказала і пра мемарыялы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі, і пра найбольш трагічна вядомыя канцэнтрацыйныя лагеры смерці, і пра “георгіеўскую” стужку і яе значэнне для нашых ветэранаў. Наглядна ўсё гэта ўбачыць дапамагла мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная бібліятэкарамі раёна.

— Калі ветэраны, а ў дадзеным выпадку вязні фашысцкіх канцлагераў, сустракаюцца з юным пакаленнем, са школьнікамі і як жывыя сведкі расказваюць пра тое, як усё было на самай справе, пра гора, здзекі, голад і смерць, з якімі ў канцэнтрацыйным лагеры сутыкнуўся кожны, — іншага і не трэба. Не існуе лепшага спосаба данесці інфармацыю аб тым, як здзяйснялася наша гісторыя і як людзі змагаліся з фашызмам. Дзеці павінны пра гэта ведаць, каб усведамляць, што мір — самая вялікая на свеце каштоўнасць, — было адзначана падчас урачыстасці, што распачалася з ускладання кветак да помніка яўрэям, трагічна загінуўшым у Шаркаўшчыне ў 1942 годзе. З найлепшымі пажаданнямі да прадстаўнікоў старэйшага пакалення ў гэты дзень звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л. У. Стома, старшыня раённага савета ветэранаў Г. М. Філатава, а таксама прадстаўнікі сучаснага пакалення школьнікаў, вучні 8 “В” класа Шаркаўшчынскай СШ № 1, якія разам са сваім класным кіраўніком А. Э. Стральчонак  падрыхтавалі для дзяцей вайны памятныя паштоўкі разам са сваімі найлепшымі пажаданнямі. Прыгожыя сувеніры на памяць пра цікавую сустрэчу прадстаўнікі старэйшага пакалення атрымалі ў гэты дзень ад Шаркаўшчынскага раённага цэнтра рамёстваў і дзіцячай бібліятэкі нашага гарадскога пасёлка. Застаецца толькі дадаць, што на тэрыторыі нашага раёна на сённяшні дзень пражываюць 1 паўналетняя і 17 непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Крыніца:  klich.by

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of