Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Чэлендж Solve па рашэнні глабальных выклікаў (ЗША)

 

Кожны год Solve шукае вырашэння сваіх глабальных выклікаў з дапамогай наватараў/к з усяго свету і кожны можа падзяліцца сваім рашэннем да 1 ліпеня 2019 года. Фіналістам/кам прапануецца прадставіць свае рашэнні на фінале Solve Challenge падчас Тыдня Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку ў верасні 2019. Лепшыя каманды Solver далучацца да калег, фундатарам і экспертам, для прасоўвання сваёй працы, настаўніцтва і атрымання стратэгічных саветаў ад супрацоўнікаў Solve. Прызавы фонд конкурсу складае больш чым 725 000$. Заяўкі прымаюцца анлайн да 1 ліпеня 2019.

За апошнія два гады супольнасць Solve вылучыла больш за 7,5 мільёнаў $ на фінансаванне каманд Solver у дадатак да падтрымкі ў форме настаўніцтва, тэхнічнай экспертызы, асвятлення ў прэсе і на канферэнцыях, а таксама навучання бізнесу і прадпрымальніцтву.

Актуальныя тэмы:

  • Інавацыі для супольнасці
  • Развіццё дзяцей ранняга ўзросту
  • Эканоміка
  • Зялёныя гарады

Solve шукае наватараў/к, якія маюць рашэнне глабальнай праблемы. Незалежна ад таго, маеце вы толькі ідэю ці ўжо дэма версію рашэння, вы можаце браць удзел.

Па заканчэнні тэрміну падачы заявак пачынаецца ацэнка. Суддзі конкурсу выбіраюць найбольш шматабяцаючыя рашэнні для ўдзелу ў фінале. Гэтым фіналістам і фіналісткам будзе прапанавана прадставіць свае рашэнні ўжывую на фінале Solve Challenge.

Патрабаванні да кандыдатак і кандыдатаў:

  • прымаюцца заяўкі з усіх краін свету, (ад 13 гадоў);
  • адзінкавыя канкурсанты і групы канкурсантаў;
  • канкурсанты, якія бралі ўдзел у конкурсе ў мінулым годзе і члены супольнасці, таксама могуць прымаць удзел.

 

Крыніца:solve.mit.edu

by.odb-office.eu

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of