Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Фрэскі, знойдзеныя ў Віцебску, схаваюць пад столь

Фрэскі 18-га стагоддзя, якія адкрыліся падчас рамонту ў памяшканнях былога базыльянскага кляштара, не будуць дэманстравацца ў якасці турыстычнага аб’екту.

Іх увогуле схаваюць ад гледачоў пад навясную столь, паведаміў атэставаны спецыяліст міністэрства культуры Яўген Калбовіч. Менавіта ён у 2017 годзе першым паведаміў у сацыяльных сетках пра гэтую незвычайную знаходку. – Мастакі-рэстаўратары прыехалі, зрабілі зандажы, і яны пацвердзілі: насамрэч знойдзены фрэскі канца 18 стагоддзя. І былі замоўлены вялікія даследванні па ўсім кляштары. Зрабілі шалёную працу: зандажы па ўсіх пакоях.  Я марыў, што па ўсім кляштары знойдуць роспісы. Але, на жаль, нічога больш не было адкрыта. Але там будзе зроблена тэхнічнае памяшканне, роспісы будуць падшытыя пад столь. Як я для сябе вырашыў, лёс гэтых фрэсак пастаўлены на паўзу.   Верагодна, большая частка фрэсак не захавалася да нашага часу, бо рэстаўрацыя базыльянскага кляштара  не ўваходзіла  ў планы кіраўніцтва горада.  У 2010 годзе быў адноўлены толькі галоўны храм – Успенскі сабор, зруйнаваны ў часы ваяўнічага атэізму.

Дый і тое не ў арыгінальным варыянце, а з улікам пажаданняў Віцебскай епархіі праваслаўнай царквы, кажа адзін са стваральнікаў праекту рэстаўрацыі Аляксандр Міхайлюкоў. – Замова на рэстаўрацыю прыйшла супольная – ад дзяржавы і праваслаўнай царквы. Сабор быў пабудаваны як барочны – позняе барока. Ён быў унікальны. Але нам навязвалі пераробку сабора, які ўзвёў  знакаміты Іосіф Фантана: перавага аддавалася варыянту з купалам. Вядома ж, зацікаўленасць замоўнікаў. Зніклі барочныя франтоны, стромкі дах быў заменены на больш просты. І гэта, мякка кажучы, крыўдна.   Спадар Міхайлюкоў лічыць, што каля адбудаванага сабора варта паставіць хаця б макет кляштара ў першапачатковым  выглядзе. Але аднавіць інтэр’еры кляштарных памяшканняў, знішчаныя шматлікімі перабудовамі і рамонтамі, ужо амаль немагчыма.

Крыніца:  www.racyja.com

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of