Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Франц Сіўко сустрэўся з землякамі ў роднай школе ў Павяцці

Нядаўна наведаў родную школу ў Павяцці наш зямляк, пісьменнік Франц СІЎКО. 

Нагодай стала сумная падзея: вёску Міжрэчча, дзе ён вучыўся ў пачатковай школе і правёў найлепшыя гады дзяцінства і юнацтва, пакінула апошняя жыхарка і яе колішнія жыхары, равеснікі Франца Іванавіча. Усе разам вырашылі развітацца з дарагім месцейкам.

І ў Павяцці, дзе выпускніка школы 1970 года, аўтара дванаццаці кніг прозы, чакалі вучні і настаўнікі, шмат гаварылася пра прыцягальную моц роднай зямлі, пра яе ролю ў сталенні чалавека і развіцці яго здольнасцей і характару.

Педагог па адукацыі, Франц Іванавіч і падчас размовы з вучнямі нашай школы не абмінуў момантаў выхаваўчых, адказваў на пытанні даходліва і шчыра. Паабяцаў пры магчымасці прыехаць у наступным годзе на вечар сустрэчы выпускнікоў.

Размова, падчас якой гучалі вершы беларускіх і замежных паэтаў, працягвалася больш за гадзіну і пакінула ў школьнікаў і настаўнікаў найлепшыя ўражанні.

Фота аўтара.
Вольга САУЦЬ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Крыніца:mijory.by

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of