Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Помнік Льву Сапегу ўсталявалі ў Слоніме (фотарэпартаж)

У чацвер, 22 жніўня, слонімцы сталі сведкамі гістарычнага моманту: на плошчы Леніна ўсталявалі помнік Льву Сапегу. Бронзавы помнік з пастаментам узвысіўся на чатыры метры. Адзін з аўтараў скульптуры, ураджэнец вёскі Чамяры Слонімскага раёна Іван Міско, адзначыў, што нарэшце Сапега вярнуўся ў Слонім. «Складваецца такое ўражанне, што ён тут быў заўжды», — сказаў Іван Акімавіч. Адзначым, што гетман ВКЛ і вялікі канцлер Леў Сапега ў 1586 годзе атрымаў у кіраванне Слонім. Па яго просьбе ў 1591 годзе гораду было дадзена Магдэбургскае права, падараваны герб, на якім намаляваны леў, які трымае залатую стралу. За час яго кіравання Слонім стаў развітым цэнтрам рамёстваў і гандлю.

gs.by/author/olga

Подробнее на Газета Слонімская: https://www.gs.by/2019/08/22/pomnik-lvu-sapegu-ustalyavali-u-slonime-fotarepartazh/

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of