Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

У Полацку адбылася сустрэча з сацыёлагам Аляксеям Ластоўскім. Тэма сустрэчы “Беларуская спадчына ў свеце”.

13 студзеня, у Полацку, адбылася першая сустрэча #ЖываяМова ў 2020 годзе, якую ладзіць Інфармацыйна-культурны цэнтр “ІніцыАрт”, сумесна з  ВГА“Самакіраванне і грамадства”.

Госцем #ЖываяМова стаў Аляксей Ластоўскі, сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».
Тэма сустрэчы “Беларуская спадчына ў свеце” выклікала цікаўнасць сярод палачан і навапалачан, якіх прыйшло каля 20 чалавек.
Аляксей распавёў слухачам аб тым, як беларусы жылі раней, якія землі належылі ёй. З кім сябравалі і наадварот.


Гаварылі пра выбітных дзеячоў Беларусі, Адама Міцкевіча, Юзефа Чаховіча, Марка Шагала і інш.

Амаль усе яны пакінулі нашу краіну, і навучаліся па замяжой.
Вялікую цікаўнасць выклікала размова пра страчаныя каштоўнасці падчас вайны, асабліва пра крыж Ефрасінні Полацкай.

Вольга Дамаскіна  кіраўніца Інфармацыйна-культурнага  цэнтра “ІніцыАрт”

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of