Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

У Наваполацку прайшла сустрэча-дыскусія з гендэрнай актывісткай Марыяй Колб “Хутчэй Худней!”

Ліпеньскае надвор’е зусім не радуе нас, але на сустрэчу 10 ліпеня прыйшло 15 чалавек, якія не пашкадавалі. Сустрэча-дыскусія “Хутчэй Худней!” з гендэрнай актывісткай Марыяй Колб атрымалася вельмі цікавай і насычанай. Марыя маладая даследчыца, якая першая, хто робіць даследванне па бодзі-пазітыву і фэтфобнай рэкламе па-беларуску.

Мы размаўлялі пра пра нашае адчуванне свайго цела, стэрэатыпы соцыума, фэтфобную рэкламу, якую сустракаем па некалькі разоў на дзень, і яе ўплыву на нас. Не абмінулі і тэму дыскрымінацыі і гендарнай роўнасці.

Рознаўзроставая аўдыторыя слухала і прыслухоўвалася, задавала пытанні і не баяліся выказвацца. Марыя вельмі хвалявалася, што яна занадта маладая і яе не захочуць слухаць, але перажыванні не спраўдзіліся. У дабразычлівай атмасферы былі і гарачыя дыскусіі і шчырыя размовы. Удзельнікі сустрэчы дзяліліся сваім досведам і ўражаннямі.

Марыя дала некалькі парад на то як рэагаваць на фэтфобную рэкламу ў сацыяльных сетках, глянцавых часопісах і СМІ:

  • Знайсці ў сябе якасці, якія вартыя любові і ніколі пра іх не забываць
  • Больш камунікаваць з добрымі, пазітыўнымі і дэлікатнымі людзьмі
  • Не разглядаць сябе па частках. Кожны з нас – цэласная асоба і трэба ўспрымаць сябе цалкам
  • Апранацца так, каб было зручна вам і падабалася менавіта вам
  • Не забываць радаваць сябе. Клопат пра сябе вельмі важны
  • Не каментаваць і не асуджаць чыюсці знешнасць. Такі каментар можа быць траўмуючы і шкодны для чалавка
  • Чытаць кнігі глядзець фільмы, якія закранаюць бодзі-пазітыўную тэматыку

Удзельнікі вельмі добра ўспрымалі беларускую мову, для некаторых было нечаканасцю, што мова сустрэчы будзе беларуская. Але спрабавалі дыскутаваць і размаўляць па-беларуску.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі атрымалі падарункі ад кампаніі Белсат – цішоткі і торбачкі, якія былі падрыхтаваны да перапісу насельніцтва, які будзе праходзіць у кастрычніку.

Вольга Дамаскіна

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of