Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

У Мінску ўпершыню прадставілі інскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый (фота)

10 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…», прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава і да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У аснове экспазіцыі — рэдкія фотаздымкі і дарчыя аўтографы на кнігах сябрам і калегам: Алесю Адамовічу, Лідзіі Арабей, Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Сяргею Законнікаву, Аляксею Карпюку, Пімену Панчанку, Валянціну Тарасу, Івану Чыгрынаву, Марыі Хайноўскай.

Выстава ўнікальная найперш тым, што большасць кніг з быкаўскімі інскрыптамі захоўваецца ў прыватных бібліятэках і шырокай публіцы прадстаўлена ўпершыню.

Тут можна ўбачыць, напрыклад, дарчы аўтограф паэту і сябру Г. Бураўкіну, што датуецца далёкім 1964 годам: «Генадзю Бураўкіну ў знак захаплення яго гарачнасцю дзеля справядлівасці», і інскрыпт яшчэ аднаму блізкаму сябру гродзенскіх часоў: «Аляксею Карпюку, нязломнаму чалавеку, сябру, пісьменніку гучнага голаса, з упэўненасцю ў яго будучым, таксама як і з павагаю да яго мінулага». Ці адзін з апошніх аўтографаў пісьменніка ад 17 чэрвеня 2003 года: «Мілай Наташы Адамовіч ад хворага Быкава з пажаданьнем не хварэць!»

На адкрыццё выставы прыйшлі вядомыя асобы: Юлія Якаўлеўна Бураўкіна, дачка Алеся Адамовіча Наталля Аляксандраўна, дачка Аляксея Карпюка Алена Аляксееўна Сівакова, унучкі Якуба Коласа Вера і Марыя Міцкевічы, актрыса літаратурнага тэатра «Слова» Зінаіда Феакцістава; літаратары Анатоль Бутэвіч, Навум Гальпяровіч і Сяргей Законнікаў, а таксама Павел Латушка, у бытнасць якога міністрам культуры ў Ждановічах з’явіўся Музей-дача Васіля Быкава, што пасля зімовага перапынку зноў адкрыты для наведвальнікаў.
Фота аўтара
Крыніца: novychas.by/kultura

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of