Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

У Еўрапейскім клубе 14 мая а 18.00 Зьміцер Бартосік прэзэнтуе сваю новую кнігу “Клініка кітайскага дантыста”

“Клініка кітайскага дантыста” ў Віцебску!
Зьміцер Бартосік прэзэнтуе сваю новую кнігу.
Сустрэча плануецца  14 мая а 18.00 у Еўрапейскім клубе па адрэсе 1я Сененская д. 5 (раен Лучоса)
Праезд трамваем № 1 , а таксама аўтобусамі №№ 3 и 11 (да прыпынка “Бібліятэка імя Міхася Лынькова”) Запрашаем

Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя,страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя позьнесавецкай Беларусі Ўладзімера Караткевіча, а ў прыгадках пра «дачку Леніна» і Халодную сынагогу ажывае цэлы даўно зьніклы горад Менск. Заўтра ўсе гэтыя адрасы стануць аб’ектамі паломніцтва турыстаў. А пакуль пра гэта ведаеце толькі аўтар і Вы, чытач.

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of