Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя

Такія канферэнцыі тут праходзяць штогод. Першая канферэнцыя была арганізаваная сынам Ады Эльеўны Міхасём Райчонкам і адбылася ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. На жаль, у 1999 годзе жыццё Міхася трагічна абарвалася. Тады яго маці дала слова, што прадоўжыць справу сына.

Сёлетняя канферэнцыя была прысвечаная новым краязнаўчым здабыткам за апошні год. Яе адметнасцю стала тое, што распачалася яна пад гукі старажытнага беларускага інструмента – дуды – у выкананні Віталя Воранава.

Першым свой даклад, які называўся “Сем цудаў Залешчыны” прадставіў Рыгор Шарыпкін, які вядомы ў нашым рэгіёне як краязнаўца і гісторык. Сярод сямі цудаў была і вершаваная байка “Размова мужыка з панам”. Краязнаўца знайшоў яе ў царкоўным летапісе, яна запісана на пачатку ХХ стагоддзя, а сам тэкст паходзіць яшчэ з часоў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

-

Леанід Дзехцяроў з Відзаў прадставіў сваю прэзентацыю пад назвай “Стварэнне відэафільмаў на краязнаўчую тэматыку”. У якасаці прыкладу ён паказаў фільм “Святыя дрэвы”, які ён стварыў разам з навучэнцамі відзаўскага ліцэю.

-

Настаўнік з Браслаўшчыны Віктар Бунта свой даклад назваў “Землякі на прасторах акіяна”. Ён быў прысвечаны суднам, якія носяць або насілі назвы беларускіх гарадоў. Асобая ўвага ўдзялялася ў дакладзе рыбалавецкаму траўлеру “Браслав”, які лавіў рыбу ў Ціхім акіяне.

-

Потым сваю прэзентацыю “Глыбоцкая дуда” прадставіў Віталь Воранаў. Ён распавёў пра гісторыю гэтага народнага інструмента, пра тое, што робіцца для адраджэння дударскай традыцыі. Сам Віталь захапіўся дудой, калі быў на дударскім свяце ў Дудудках. Сёлета ігру на дудзе можна было пачуць на фэстах у Параф’янаве, Удзеле і Лучаі, на Вішнёвым фестывалі ў Глыбокім.

-

-

Зміцер Лупач прадставіў даклад “Беразвечча: гісторыя і сучаснасць”, у якім распавядалася пра гісторыя мястэчка Беразвечча, якое зараз з’яўляецца часткай Глыбокага.

Ада Райчонак распавяла прысутным пра сваё знаёмства са знакамітым садаводам Іванам Паўлавічам Сікорам. Ён быў не толькі добрым аграномам, кветкаводам, садаводам, але і проста выдатным чалавекам, інтэлегентам у лепшым значэнні гэтага слова. Зараз нядобразычліўцы хочуць ачарніць яго добрае імя і не дапусціць гэтага наша агульная справа.

-

-

Людміла Ардынская з Радзюкоў пазнаёміла ўдзельнікаў канферэнцыі з гісторыяй роду Бароўскіх, маёнтак якіх быў у Радзюках. Сярод прадстаўнікоў гэтага роду быў ваенны марскі інжынер, адмірал флоту, прафесар. І зараз нашчадкі гэтага роду наведваюць Радзюкі.

-

Краязнаўца з Шаркоўшчыны Уладзіслаў Ляскоўскі прадставіў свой даклад, які быў падрыхтаваны па ўспамінах Тэотына Рот-Жаброўскага. Гэтыя ўспаміны прысвечаны падзеям, якія адбываліся на Шаркоўшчыне ў 40-х гадах мінулага стагоддзя.

-

Кліменцій Кожан, які жыве ў Германавічах, пазнаёміў прысутных з жыццём і дзейнасцю Міколы Ермаловіча, які вярнуў беларусам іх сапраўдную гісторыю.

На жаль, у гэтым годзе на мерапрыемства не змог прыехаць Вітольд Ермалёнак з Мёраў. Спадара Вітольда прадстаўляць не трэба, яго імя вядомая не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. У гэтым годзе Мёры прадстаўляў Ігар Кандратовіч, таленавіты вучань Вітольда Антонавіча. Ён пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з новымі знаходкамі, якія з’явіліся ў школьных музеях трэцяй школы, а таксама распавёў пра дзейнасць гуртка “Арганаўты мінулага”.

-

Завяршыў канферэнцыю выступ Уладзіміра Скрабатуна, які вядомы не толькі як выдавец “Вольнага Глыбокага”, але і як выдатны краязнаўца. Спадар Уладзімір свой выступ прысвяціў дзейнасці знакамітага агранома Баляслава Лапыра, які працаваў у Глыбокім у першай палове ХХ стагоддзя. Баляслаў Лапыр быў не толькі выдатным аграномам, але і быў вялікім прыхільнікам беларушчышы, за што часта цярпеў ад польскіх тагачасных уладаў.

-

Такія сустрэчы краязнаўцаў вельмі карысныя, бо на іх адбываюцца новыя знаёмствы, людзі дзеляцца сваімі думкамі, знаходкамі. Спадзяёмся, што падобная сустрэча адбудзецца і ў наступным годзе. А Ада Райчонак запрашае ўсіх на Бульбяны фэст, які ў другі раз пройдзе ў Германавічах 13 жніўня.

Зьміцер Лупач

1
Оставить комментарий

avatar
1 Comment threads
0 Thread replies
0 Followers
 
Most reacted comment
Hottest comment thread
1 Comment authors
Віталь Recent comment authors
  Subscribe  
newest oldest most voted
Notify of
Віталь
Guest
Віталь

Запрашаем у Глыбокае – горад згушчонкі, вішні і дуды, на Першы фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй – 2017”. У гэтыя дні Глыбокае стане сталіцай беларускай дуды і прыме ў госці дудароў з Польшчы, Чэхіі, Бельгіі і Шатландыі!

Уваход на ўсе канцэрты бясплатны!

Старонка падзеі: https://vk.com/event144118927
Старонка “Дударская Глыбоччына”: https://vk.com/dudarskirej