Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

У Віцебску з’явіўся новы „КвАРТал”

“КвАРТал” – гэта новы праект вулічнага мастацтва, які распачаўся 18 траўня з ініцыятывы Цэнтру культуры “Віцебск”.

У горадзе існуе шмат самадзейных калектываў, гатовых выступаць перад мінакамі, але мясцовыя ўлады не вітаюць выступы з уласнай ініцыятывы. І “КвАРТал” – гэта спроба кампрамісу: з аднаго боку, заяўкі на ўдзел могуць падаць усе ахвотныя, з другога – ёсць установа, якая праводзіць адбор выступоўцаў і дазваляе выступаць не ўсім. Паводле абвешчаных правіл, вулічныя артысты змогуць выступаць штосуботы на пляцоўцы каля канцэртнай залы “Віцебск” . Першы «квАРТальны» веча прайшоў з удзела школы карнавальнай самбы і бразільскіх барабанаў Raccoon Batucada, тэатральнай студыі «Дом ветру», школы танцаў Dancing Fish, груп Boho, Syomi, De Puta Madre Banda. Гледачоў забаўлялі акторы моладзевага тэатру “Кола”, з якімі з задавальненнем фатаграфаваліся дзеці. Публікі сабралася не вельмі шмат, і праграма была, што называецца, “на аматара”. Арганізатары абяцаюць надалей большую разнастайнасць выступоўцаў і мастацкіх жанраў. Плануецца, што “КвАРТал” будзе дзейнічаць да 1 верасня з перапынкам на час фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.


Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-vitsebsku-zyaviusya-novy-kvartal/

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of