Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

У Віцебску збіралі подпісы за аднаўленне СССР

Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця «Славянскага базару ў Віцебску» прыхільнікі «русского мира» зладзілі ў самым цэнтры горада пікет са зборам подпісаў пад зваротам да Уладзіміра Пуціна з просьбай аднавіць Савецкі Саюз.

Пікет праходзіў пад чатырма сцягамі — Беларусі, Расіі, СССР і сцягам з георгіеўскімі палосамі, паведамляе vitebskspring.org. Жанчына, якая збірала подпісы, назвалася грамадзянкай Расійскай Федэрацыі. На яе вопратцы быў прышпілены значок руху «НОД» («Национально-освободительное движение»).

«Мы, грамадзяне былых рэспублік СССР, выступаем з патрабаваннем адмены незаконнага рашэння аб ліквідацыі СССР. Неабходна паставіць пытанне аб вяртанні да межаў 1991 года, замацаваных міжнароднай супольнасцю па выніках Другой сусветнай вайны», —- гаворыцца ў звароце на імя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

«Мы патрабуем правесці расследаванне, што ж гэта адбылося ў 1991 годзе? Чаму нашу Айчыну так лёгка разваліў Гарбачоў і яго памагатыя? Для таго, каб усё гэта адбылося законна, павінен быў прайсці ўсенародны і ўсесаюзны рэферэндум. Каб кожная рэспубліка заявіла, што яна хоча выйсці са складу СССР. А гэтага не было», — патлумачыла сэнс ініцыятывы жанчына.

Пікетоўцы не толькі збіралі подпісы, але і раздавалі мінакам бясплатную газету «Нацыянальны курс».

Да пікетоўцаў падыходзіў намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын. Ці папярэджваў ён іх аб незаконнасці правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры гораду — невядома, але міліцыя людзей са сцягамі не затрымлівала.
https://nn.by/?c=ar&i=233632

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of