Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

У Верхнядзвінскім раённым Доме рамёстваў прайшла выстава.

У раённым Доме рамёстваў прайшла выстава, якая была арганізавана сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў ТЦСАН.

Дрэва, саломка, тканіна, гліна; сучасныя тэхнікі і аўтэнтчыя рамёствы – разглядаць прадстаўленыя вырабы, прыкмячаючы драбнюткія дэталі, хочацца гадзінамі.

Таленавітыя ўмельцы, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання пажылых людзей, пад кіраўніцтвам Л.Ю. Марозавай асвоілі японскае мастацтва кінусайга – стварэнне мазаікі са шматкоў тонкай тканіны. У Японіі асновай для вырабу служыць драўляная дошка, але сучасныя майстры часта выкарыстоўваюць больш зручны пенапласт.

 

Марыя Васільеўна Дзімітровіч займаецца роспісам пластылінам па шкле. Супрацоўнікі Дома рамёстваў вельмі доўга шукалі такога майстра ў нашым раёне, і вось нарэшце нечакана знайшлі падчас стварэння гэтай выставы. Верагодна, гэтае знаёмства выльецца ў доўгае і плённае супрацоўніцтва.

Прадставілі свае вырабы на выставе майстры Дома рамёстваў і ўдзельнікі народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў.

Вышыўку Ганны Міхайлаўны Малаток калегі называюць не інакш як жывапісам або графікай. Сучасныя сюжэты яе карцін быццам бы намаляваныя, толькі з блізкай адлегласці можна заўважыць малюсенькія крыжыкі нітак.

Рэдкім для нашага раёна рамяством – разьбой па дрэве займаецца Мікалай Мікалаевіч Гарбуза. І гэта далёка не адзіны яго талент!  Мікалай Мікалаевіч – яшчэ і мастак, значнае месца ў яго творчасці адводзіцца жывапісу.

ў тэхніцы лапікавага шыцця прадставілі Ірына Мікалаеўна Салаўёва і Святлана Генадзьеўна Калеснікава, а Наталля Мікалаеўна Майсеёнак зрабіла коўдру ў тэхніцы лапікавага вязання – для гэтага вяжуцца асобныя квадраты, якія потым сшываюцца разам.

У экспазіцыі таксама можна было пабачыць працы пастаянных удзельнікаў розных выстаў і конкурсаў А. Макеенак, Г. Чарнавок, М. Баршчова, В. Шумскай, Г.А. Хайковай, Ж. А. Протас і іншых.

Раённы Дом рамёстваў і народны клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў выказваюць вялікую ўдзячнасць аддзяленню дзённага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў ТЦСАН за супрацоўніцтва!

Источник:d-p.by

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of