Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

У Верхнядзвінскім раёне прайшла Другая Міжнародная канферэнцыя “Праблемы гісторыі і культуры памежжа”.

На  ёй  навукоўцы і краязнаўцы абмяркоўвалі  праблемы гісторыі і культуры памежжа.

На данном изображении может находиться: 9 человек, люди улыбаются, люди стоят и в помещении

Канферэнцыю адкрыў Уладзімір Ганскі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры кіравання, дырэктар навукова-практычнага цэнтра даследаванняў турызму Інстытута прадпрыймальніцкай дзейнасці, які сказаў, што “…сёлетняя канферэнцыя прымеркавана да 200-гадова юбілею Свята-Мікалаеўскай царквы. А  першая канферэнцыя такога кшталту была прысвечана паэту, этнографу,  фалькларысту, грамадскаму дзеячу  Ігнату Храпавіцкаму, які нарадзіўся ў в. Каханавічы Верхнядзінскага раёна”

Асоба гэтага чалавека да гэтага часу ўражвае тым, якім колам праблемаў займаўся Ігнат Храпавіцкі. Яго магілу адшукалі і апякуюць сябры клуба “Белыя вароны”,  якія “гняздуюцца” ў Каханавічах,  на чале з Пятром Квяцінскім.  

На данном изображении может находиться: 4 человека, люди улыбаются, люди сидят

І.Храпавіцкі ў 1850 г. …распрацаваў праект скасавання паншчыны і правёў яго на сходзе дваран Віцебскай губерні, але адміністрацыя знайшла зачэпку, каб праект не набыў сілу закону. Пасля доўгі час не прымаў удзел у грамадскім жыцці. Служыў наглядчыкам ссыпных магазінаў Дрысенскага павета, быў абраны ў 1859 г. дрысенскім павятовым маршалкам. Правадзейны член Віцебскага губернскага апякунства дзіцячых прытулкаў, членам статыстычнага камітэта. Калі ў 1861 г. выйшаў указ аб скасаванні прыгону і пачалася вялікая сялянская рэформа, Ігнат Храпавіцкі ўзяўся за яе правядзенне, за што ён быў узнагароджаны срэбным медалем на Аляксееўскай стужцы і бронзавым медалем «За труды по освобождению крестьян».

Чарговая канферэнцыя сабрала навукоўцаў з розных вышэйшых установаў Беларусі—Полацкага і Віцебскага ўніверсітэтаў, навуковых супрацоўнікаў мясцовага музея, быў запрошаны для ўдзелу ў канферэнцыі вядомы краязнаўца з Мёраў Вітольд Антонавіч Ермаленак, які распавёў  аб магічных лекавых сродках, што прадстаўлены ў музеі Мёрскай СШ№3.

На пачатку канферэнцыі слова меў пратаірэй Валянцін Вабішчэвіч, Благачынны раёна, які сказаў, што “ Сеняшняя сустрэча—гэта пошук праўды і калі  гэты пошук атрымаў Божае слаславенне, ён будзе  мець поспех”.

Натхняльнік гэтай канферэнцыі  У.А.Ганскі перадаў у падарунак раённаму краязнаўчаму музею кнігу, узрост якой 200год!, а раённай бібліятэцы—зборнік артыкулаў па тэме канферэнцыі.

Дырэктарка раённага краязначага  музея Л.Харашэўская распавяла пра тое, якая праца вядзецца ў раёне па захаванні культурна-гістарычнай спадыны

У дзяржаўным спісе помнікаў гісторыі і культуры раёна –43 аб’екты, якія ахоўваюцца дзяржавай.З іх:19–помнікаў ахрехалогіі, 8—архітэктуры і 16—помнікаў гісторыі. Найбольш вядомыя—гэта чыгуначны вакзал ў Бігосава,  Сар’янскі храм, былы  манастырскі шпіталь ў Асвеі і сядзібна-паркавы комплекс ў в.Вопытная і ён адзін з найбольш пацярпелых помнікаў архітэктуры раёна.За кожным помнікам замацаваны шэфы, рэгулярна вядзеццца маніторынг стану помнікаў гісторыі і культуры, якія, пры ўсім пры гэтым, патрабуюць вялікіх укладанняў для ўтрымання іх у належным стане.

У свой час мне амаль тры гады давялося займацца справай захавання культурна–гістарычнай спадчыны раёна і тады ж быў створаны Кардынацыйны Савет, які  якраз і меў сваёй галоўнай справай займацца праблемамі захавання нашай спадчыны.Праўда, як сябра Савета, за апошнія тры гады я   ніводнага разу не была запрошана на яго пасяджэнні.

Старшы навуковы супрацоўнік музея Антон Бубала  ў сваім выступе спыніўся на стасунках паміж жыхарамі памежжа ў пасляваенны час і зазначыў, што–гэты перыяд характарызаваўся, уласцівай народам-суседзям, узаемадапамозе.  Ён, характарызуючы сёняшнія стасункі паміж  суседзямі,  выказаў думку аб стварэнні курсаў вывучэння латышскай мовы.Праўда, улічваючы адсутнасць на канферэнцыі прадстаўнікоў улады, пытанне  павісла ў паветры і я мусіла паразважаць на тэму :” Што рабіць, калі мы і сваей мовы добра не ведаем?”Але пытанне слушнае і той жа Антон Бубала, які некалі  заканчваў Даўгаўпілскі інстытут і добра ведае мову суседняга народа, мог бы даць штуршок для стварэння пры раённым музеі адпаведных курсаў. Але, падаецца, прапанова ўзнята заўчасна..

Пра “Пасляваенную рэчаіснасць Верхнядзвіншчыны (1944—пачатак 1950г.г. па матэрылах вуснай гісторыі” гаварыла на канферэнцыі Алена Вячаславаўна Сумко, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага універсітэта.

Яе калега, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі і турызму гэтай жа навучальнай установы Уладзімір Аляксандравіч Лобач адразу заўважыў, што яго карані—з Верхнядзвіншчыны  і спыніўся на “Аб’ектах сакральнай геаграфіі Верхнядзвіншчыны:сімвалічны статус і рытуальныя функцыі”   і нагадаў пра тое, што нашы продкі надавалі культавы статус крыніцам і выкарыстоўвалі іх у абрадавых практыках.Заўважу, што апошнімі гадамі ў нашым раёне распачалі добрую справу па добраўпарадкаванні крынічак, да чаго спрычыніліся мясцовыя святары, насельніцтва, сельскія выканкамы, дэпутаты. Так адрадзілі крынічкі ў Шайцерава, Каханавічах, Сар’і, Бароўцы. Праўда, варта, дзеля аб’ектыўнасці,  сказаць пра тое,  што  “..мода на  адкрыцце і асвячэнне  новых крыніц не заўсёды  азначае, што вада ў такіх крыніцах адпавядае належным пітным якасцям” і  большасць крынічак знаходзіцца ў заняпадзе, а месца знахожанне некаторых нават вызначыць цяжка. А раней крынічку мела амаль кожная вёска і яны вельмі шанаваліся жыхарамі.Прыкладам ён распавёў пра крынічку Пяценка ў Росіцы, па сведчаннях старажылаў на месцы якой быццам з’явілася ікона Божай Маці. А калі святыню занеслі ў Расіцкі храм, яна зноў вярнулася на сваё месца і тады на гэтым месца выкапалі калодзеж і пабудавалі невялікую царкву, а вада лічылася святой, якая мела гаючыя  ўласцівасці.

Цікавы выступ чакаў удзельнікаў канферэнцыі ад Мішынай Веры Іванаўны, старэйшай выкладчыцы кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта–“Вайна ў лёсе сялянскай сям’і (паводле ўспамінаў жыхароў Віцебшчыны і Пскоўшчыны”.

Яшчэ і сёння сярод жыхароў раёна  можна знайсці шмат  сведкаў тых шматпакутных часоў, калі вайны пляжыла мясцовыя вёскі. А Верхнядзвіншчына страціла больш за палову сваіх насельнікаў, былы Асвейскі  раён увогуле знік з твару зямлі. А карная аперацыя ворагаў ”Зімовае хараство” ў 1942годзе ў Расіцы стала сімвалам няскоранасці і мужнасці людзей,   і таму кожны год расіцкая зямля сустракае шматлікія  пілігрымкі, якія ідуць, каб ушанаваць подзвіг простых святароў і іх паствы.

“Міфалагема “гаспадар ваўкоў” у фальклоры і магіі розных  народаў”—тэма выступу захавальніка фондаў музея навукі  і асветы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта  Паўла Іванавіча Мішына, якая  дала для прысутных шмат цікавых і некалькі нават нечаканых фактаў.

Малодшы навуковы супрацоўнік раённага музея А.Л.Вашкель  расказаў прысутным аб ролі раёна ў культурным абмене паміж дзяржавамі-суседзямі. Можна да  гэтага дадаць, што, дзякуючы дэпутацкаму корпусу раёна, жыхары Верхнядзвіншчыны маюць магчымасць акунуцца  ў культурнае жыццё Дагдскага раёна, з якім падпісаны дамова аб супрацоўніцтве, а ў раённай бібліятэцы імя Т.Хадкевіча знаёміцца з творчасцю мастакоў, народных майстроў з суседняй краіны.

Госцем канферэнцыі быў Віктар Калныньш, які цікава гаварыў пра гісторыю Краславы,  пра сёняшняе жыццё раёна, з  якім у мяне асабіста звязаны цікавыя і цёплыя ўспаміны пра агульныя святы на Кургане Дружбы і святы  ў Краславе, а таксама пра  турыстычную прывабнасць,  пра помнікі гісторыі і культуры рэгіёна.

У  гэты ж дзень праца канферэнцыі працягнулася ў раённым краязнаўчым музеі. Адзінае, што азмрочыла такое  важнае мерапрыемства тое, што арганізатары не паклапаціліся аб прысутнасці на ім настаўнікаў гісторыі, краязнаўцаў, работнікаў устаноў культуры.Застарэлая хвароба.

Валянціна Болбат

ТБМ, Верхнядзвінск

 

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of