Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Трэнінгі для менеджараў/к культуры (Польшча)

 

Падайце заявы на ўдзел у трэнінгах для менеджараў/к культуры – IV выпуск міжнароднага пректа «Culture for Local Development». Праект уключае майстар-класы і стажыроўкі ў Польшчы. Заявы прымаюцца да 23 красавіка 2019 года, вынікі будуць абвешчаны 26 красавіка.

У рамках Летняй школы (6-14 чэрвеня) пройдзе конкурс на лепшы сацыяльна-культурны праект, а таксама праграма для стварэння сеткі кантактаў сярод спецыялістаў/к у сферы культуры, атрыманне ўдзельнікамі/цамі праекта лідарскіх навыкаў і авалоданне ўменнямі кіраваць праектам, а таксама развіццё партысіпатыўнага падыходу да рэалізацыі праекта.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост 22-35 + удзел ва ўпраўленні культурных праектаў на розных стадыях (гэта значыць ініцыяцыя, каардынацыя, рэалізацыя);
  • мець фокус на мясцовыя суполкі і ўспрымаць культуру ў якасці патэнцыйнага інструмента для сацыяльных зменаў;
  • пошук элементаў міжнароднага супрацоўніцтва для вашай працы;
  • жаданне атрымаць новыя навыкі, каб палепшыць сваю мясцовую творчую дзейнасць;
  • рабочай мовай праекта з’яўляецца англійская, таму ўдзельнікі/цы павінны мець магчымасць узаемадзейнічаць з выкарыстаннем англійскай мовы.

Крыніца: culture.pl 

  by.odb-office.eu/

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of