Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Сяргей Панізнік:” Не будзе айчыннасці без дабрачыннасці”

Сяргей Панізнік:” Не будзе айчыннасці без дабрачыннасці

Водгук нашага земляка на  новы дом “Хаткі бабкі Параскі”.

«Не будзе айчыннасці без дабрачыннасці.
Не будзе і вернасці без міласэрнасці.
Нічога на свеце –хоць песню злажы.–
не цэніцца так, як работа душы.
Для згоды выгоды, для светласці-еднасці
няма на Зямлі даражэй міласэрнасці.
(“Рабочы Дзвінскага памежжа”. 3-9 мая 2001 г.

Дзякуй Вам,  Сяргей Сцяпанавіч пра напамін  пра наша выданне “”Рабочы Дзвінскага памежжа”, які рыхтаваўся невялікай групай актывістаў Дрысеншчыны і меў станоўчы водгук у чытачоў раёна.Але..прыйшлі іншыя часы…

 Сяргей Панізнік:  “ У бабкі Параскі не пячора, а новая музейная камора !
Сёлета спаўняецца 60 зімаў-летаў майму творчаму стажу, а таксама 20 годзікаў Музею Радзімазнаўства ў Мёрскім р-не, і 40 — літаратурна-краязнаўчаму і этнаграфічнаму музею ў Верхнядзвінскім р-не. Сам музей не захаваўся. А міні-калекцыю-узнаўленне cтварылі. Вось у бібліятэцы на знакамітай станцыі, адкуль пачыналі шлях цягнікі “Бігосава–Манджурыя”, і знайшла прытулак з Цінкаўцаў бабка Параска, каб узгадваць і Яніса Райніса, які прытуляўся тут на гістарычным вакзале ў 1926 годзе.

Гэта яшчэ ў канцы 2014 г. намесніца старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама Севалкіна Таццяна Васільеўна пісала: “…отдавая дань Вашему самоотверженному и бескорыстному труду по сбережению исторического прошлого нашего района, мы запланировали в районном историко-краеведческом музее, который сейчас создаётся, оформить экспозицию, посвящённую общественной и творческой деятельности Почётного гражданина г. п. Освея Сергея Понизника.

Планируем также использовать для оформления других музейных экспозиций экспонаты из “Хаткі бабкі Параскі”, которые мы с благодарностью от Вас принимаем”.

Трыццаць з лішкам гадоў прытуляла мяне дрыса-бігосаўска-асвейскае Прыдзвінне І вось чаканная радасць. “Будзем памятаць мы, не забудуць і нас”, — ці не гэтыя мае радкі пазначаныя на валуне ў Каханавічах, недалёка ад старажытнайОдрысы. Рады, усьцешаны! А Вы?»

 

Ой, жа, як усцешаны,  шаноўны наш, Сяргей Сцяпанавіч!

 

Валянціна Болбат, ТБМ

Верхнядзвінск

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of