Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Сяргей Нікалюк пазнаёміў віцьбічаў з сучаснымі паліталягічнымі тэорыямі

У Эўрапейскім клюбе Віцебску палітоляг Сяргей Нікалюк  пазнаёміў прысутных з некалькімі ўнівэрсальнымі тэорыямі, якія дазваляюць навукова падыходзіць да рэаліяў нашага жыцьця.

Дзьве маральныя сістэмы

Як кажа Сяргей Нікалюк, першая маральная сістэма характарызуецца размытасьцю паміж дабром і злом, а другая вылучаецца  выразнай мяжой паміж катэгорыямі дабра і зла.

Калі няма розьніцы паміж дабром і злом, то несправядлівае разьмеркаваньне бюджэту для СМІ ня выкліча ніякага абурэньня грамадзкасьці. Калі дзяржаўныя СМІ у Беларусі з бюджэту атрымоўваюць грошы, то недзяржаўныя не атрымоўваюць ні капейкі. І гэта пры тым, што Канстытуцыя гарантуе ўсім формам уласнасьці роўныя магчымасьці для зьдзяйсьненьня гаспадарчай і іншай дзейнасьці. Атрымоўваецца, што сотні людзей, адказных за фармаваньне бюджэту, парушаюць Канстытуцыю, але людзі ніяк не рэагуюць.

Парушэньні ў час выбарчай кампаніі і наогул трапляюць пад крымінальны артыкул. Інфармацыя на сайце ЦВК: у выбарчыя камісіі прайшло 6,3% кандыдатаў АГП, а ад Сацыяльна-спартыўнай партыі – 97%.

Далей выбары можна не абмяркоўваць. Але ніхто не называе людзей, якія гэта дапусьцілі,  злачынцамі. Мяжы паміж дабром і злом ў нашай культуры няма. Але ў нас насамрэч ёсьць людзі, якія адчуваюць сябе людзьмі другой сістэмы, і ёсьць людзі першай сістэмы, але размаўляць ім і спрачацца няма пра што”, – зазначае Нікалюк.

Галоўная праблема беларускага заканадаўства заключаюцца ў тым, што яно не ўнівэрсальнае, то бок улада прымяняе закон выбарча.

У нашай сістэме закон – гэта ня тое, што забясьпечвае нам роўныя магчымасьці з астатнімі, а гэта тое, чым нас дзяржава змушае. У нас закон першапачаткова створаны для рэпрэсіяў і ён абараняе дзяржаву.

 

Некалькі заўвагаў

Сучасны эканамічны рост – гэта інвэстыцыйны рост. Важнейшым эканамічным паказчыкам – ёсьць рост інвэстыцый.

Вынік працы – гэта рынкавы прадукт, а колькі ты працаваў, нікога не цікавіць.

Апазіцыйныя палітыкі і незалежныя журналісты – прадажныя

“Такое сьцьвярджэньне нагадвае мне паводзіны ката, які абрубіў ахвяры ногі, а потым кажа: “Бяжы! Не бяжыць! Во, сука!” Спачатку пазбаўляюць крыніцаў унутранага фінансаваньня, а потым кажуць вас Захад фінансуе. Пры тым у асфальт закатаюць любога, хто асьмеліцца фінансаваць не па ўказаньні ўлады”.

 

Рэвалюцыйная сытуацыя

“Грамадзтва бывае ў двух станах: палітычнай апатыі і палітычнага ўзрушэньня. А палітычнае ўзрушэньне ёсьць наступствам распаду дзяржавы. Сёньня няма супрацьстаяньня ўлады і апазыцыі. Рэвалюцыйная сытуацыя – гэта аб’ектыўная сытуацыя, якую стварыць штучна нельга. Пры ўзьнікненьні рэвалюцыйнай сытуацыі, калі за апазыцыяй будуць стаяць рэвалюцыйныя масы дамаўляцца з уладай можна толькі пра правядзеньне дэмакратычных выбараў”.

Хто, калі ня ён?

Я асабіста лічу, што ў тым пад’ездзе, у якім я жыву,чалавекі 4-5 маглі  б кіраваць краінай. І я чамусьці ўпэўнены, што мае суседзі не паспрачаліся б Захадам.

Як чалавек да дзяржаўнай культуры кіруе 25 гадоў?

Ён адпавядае стану сёньняшняй дзяржавы”.

Чаму пасьпяховы “Парк высокіх тэхналёгій”?

“Гэта вобласьць, дзе дзяржава нічога не разумее, а таму ня лезе. І ён разьвіваецца. Дзяржава зрабіла тое, што мусіла: абгаварыла ўмовы. І ўсё. Парк высокіх тэхналёгій разьвіваецца, бо разьвівацца можа толькі тое, што разьвіваецца само, людзьмі зьнізу. Кіраўнікі могуць толькі адно: стварыць умовы, каб людзі працавалі самі, самі вызначалі, што і як вырабляць.

Заўвагі пра ідэнтычнасьць

Фрэнсіс Фукуяма галоўнай праблемай сучаснасьці лічыць праблему ідэнтычнасьці.

Пасьля развалу СССР людзі згубілі сваю ідэнтычнасьць.

Савецкія беларусы, галасуючы за Лукашэнку, хацелі адрадзіць сваю згубленую ідэнтычнасьць. 

Тое, што зараз робіць Україна – гэта шлях зьмены цывілізацыйнай ідэнтычнасьці. Пры зьмене ідэнтычнасьці кожны абапіраецца на нейкі базавы культурны элемэнт. Людзі, якія ўжо сфармаваліся, на гэта ня здатныя. Але хуткасьць гэтых працэсаў на сёньня на парадак пераўзыходзіць тое, што было раней.

З майго перакананьня, Беларусь альбо стане часткай Эўропы, альбо нас ня будзе зусім”.

 Якаў Дрозд.

 

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of