Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Сустрэча ў Паставах з палітыкам, пісьменнікам Павлам Севярынцам

30 лістапада ў Паставах адбылася сустрэча мясцовай супольнасці з вядомым палітыкам, адным з лідараў хрысціянскай дэмакратыі і пісьменнікам Паўлам Севярынцам.

Ён прэзентаваў  свае кнігі: зборнік турэмных эсэ «Каменнае сэрца», энцыклапедыю 200 феноменаў нацыянальнай ідэі «Люблю Беларусь», раман «Беларусалім», «Беларуская хрысціянская азбука», гістарычныя зборнікі пра БХД, «Падзейнік», в таксама першы том факсімільнага выдання беларускай газеты “Крыніца”, якая ў першай палове мінулага стагоддзя была самым ўплывовым хрысціянскім выданнем сярод беларусаў.

Падчас прэзентацыі Павел распавёў шмат цікавых фактаў з гісторыі заснавання хрысціянскага дэмакратычнага руху і дзейнасці хрысціянскіх дэмакратаў у нашым рэгіёне – былой Віленшчыне. Затым адказаў на шматлікія пытанні слухачоў.

Усе жадаючыя змаглі набыць вышэй пералічаныя выданні з аўтографамі аўтара, а затым за кубкам кавы падзяліцца сваімі ўражаннямі.

М. Гіль  Пастаўскі ІРЦ “Сумежжа”

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of