Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Сустрэча з Алесем Пушкіным у Глыбокім

Сустрэча з мастаком Алесем Пушкіным адбылася ў Глыбокім. Яна праходзіла ў межах курсаў “Мова нанова”. Таму мастак не толькі распавёў прысутным пра сябе, сваю сям’ю і творчасць, але і пазнаёміў з новымі беларускімі словамі сферы мастацтва і архітэктуры. У Глыбокім яго чакалі з двума братамі, але, як аказалася, і да гэтага ён падышоў творча, сказаўшы, што прыедзе з братамі. У выніку ў горадзе ён з’явіўся з дзвюма сваімі карцінамі з выявамі братоў Івана і Антона Луцкевічаў. – Гэта айцы, заснавальнікі БНР, нашай культуры, «Нашай нівы» і «Нашай долі». Гэта тыя культуралагічныя людзі, якія для мяне з’яўляюцца вялікім прыкладам. І калі я прыехаў у Глыбокае з іхнімі партрэтамі – гэта значыць я ясна артыкуляваў свой шлях у жыцці і грамадстве: рабіць так, як рабілі браты Луцкевічы, – культуру, рэстаўрацыю, жывапіс, выставы, перформансы, дабрыню, гумар, каб змяніць свет. Бо я веру, што мастацтва змяняе свет.

Падчас сустрэчы Алесь Пушкін паказаў глыбачанам прэзентацыю свайго жыцця і творчасці ў яго родным Бабры, што ў Крупскім раёне Менскай вобласці. Распавёў пра свае значныя творы, рэстаўрацыі, перформансы ды Купалле, якое ён ладзіць у Бабры. А таксама адказаў на пытанні прысутных і ўзгадаў інцыдэнт, які адбыўся з ім у крупскім “Еўраопце”.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/sustrecha-z-alesem-pushkinym-u-glybokim/?fbclid=IwAR1-vix3BXAHfMq4F0OpH-aamxAcPsUG4j5964CtQ5jf6Qd44oBMdEHsCLM

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of