Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Стваральнік інтэрнэт-бібліятэкі Каmunikat.org сустрэўся з віцяблянамі

Стваральнік і адміністратар беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк наведаў Віцебск разам з вядомым бардам Віктарам Шалкевічам. Таму сустрэча ў арт-пабе “Торвальд” распачалася з прэзентацыі інтэрнэт-бібліятэкі, якая працуе на карысць папулярызацыі беларускага друкаванага слова ўжо амаль 20 гадоў, а скончылася невялікім канцэртам. Яраслаў Іванюк распавёў, што за час свайго існавання інтэрнэт-рэсурс Каmunikat.org назапасіў амаль 40 тысяч беларускіх публікацый: – Публікацыі, якія нам удалося сабраць, – гэта кнігі, часопісы, газеты, таксама аўдыё- і відэафайлы, радыёперадачы, тэлеперадачы.

Гэта і сучасныя кнігі ды часопісы, а таксама архіўныя часопісы ды газеты, якія нам даводзіцца алічбоўваць. Гэта творы як сучасных аўтараў, так і тых, што ўжо адышлі ў вечнасць, але іх творы застаюцца важнымі для беларускай літаратуры. Асноўны крытэрый– гэта мае быць па-беларуску, або на іншых мовах – пра Беларусь.

Многія жыхары Віцебска ведаюць пра існаванне беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org, многія карыстаюцца зборамі гэтага рэсурсу, на якім ёсць і выданні з Віцебшчыны. У тым ліку паэтычны зборнік Георгія Станкевіча – настаўніка, журналіста і барда з Бешанковічаў.

Ён падкрэслівае вялікую значнасць працы, зробленай Яраславам Іванюком і ягонамі калегамі: – У адным месцы сабрана столькі літаратуры, якую лёгка знайсці можна ў наш складаны час, калі беларускую літаратуру цяжка знайсці, калі беларускае слова нідзе не гучыць! Гэта неацэнны рэсурс. Гэта праца, вартая найвышэйшай узнагароды. Тым болей, праца чалавека, які задумаў, жывучы ў Польшчы, зрабіць для Беларусі такі шыкоўны падарунак. . Сустрэча завяршылася выступам барда Віктара Шалкевіча. Ён, як і спадар Іванюк, ужо не першы раз прыязджае ў Віцебск. У яго тут шмат сяброў і ўдзячных слухачоў.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/stvaralnik-internet-bibliyateki-kamunikat-org/

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of