Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Стала вядома, у якія гарады найперш паедуць удзельнікі праймерыз ад апазіцыі

Удзельнікі праймерыз па абранні адзінага кандыдата ад апазіцыі вызначыліся з маршрутамі паездак па краіне. Першым горадам, куды адправяцца магчымыя кандыдаты, стане Гарадок у Віцебскай вобласці.

Злева направа: Мікалай Казлоў, Юрась Губарэвіч, Ганна Канапацкая, Аляксей Янукевіч, Вольга Кавалькова і Павел Севярынец

«Напярэдадні мы прапрацавалі дзесяць маршрутаў па краіне, якія ўключаюць у сябе аўторкі, пятніцы, суботы і нядзелі. Аўторак — гэта адзінкавы выезд, а пятніца-нядзеля — з начоўкамі. У агульным плане такім чынам каля 50 гарадоў», — кажа кіраўнік штаба па правядзенні праймерыз, старшыня БСДП Ігар Барысаў.

Палітык кажа, што было вырашана, што найперш будуць скарыстаныя маршруты, дзе ёсць абласныя гарады. Такім чынам з дзесяці маршрутаў было абрана чатыры прыярытэтныя.

«На паперках напісалі нумары маршрутаў, далі кіраўніку кантрольнай камісіі Пятру Голасаву выцягнуць, такім чынам ён вызначыў, што першым горадам будзе Гарадок 6 сакавіка».

У тую самую паездку апазіцыянеры наведаюць Віцебск, Полацк і Наваполацк (7 сакавіка), Паставы, Шаркаўшчыну і Мёры (8 сакавіка). Лепель удзельнікі праймерыз наведаюць 10 сакавіка.

Пасля Віцебскай вобласці накіруюцца ў Брэсцкую. 13 сакавіка ахвотныя стаць адзіным кандыдатам прыедуць у Бярозу. Брэст і Драгічын пазначаны ў планах на 14 сакавіка, а Пінск і Столін — 15-га. У Баранавічах апазіцыянеры будуць 17 сакавіка.

Пакуль дакладна вызначыліся з двума гэтымі маршрутамі.
https://nn.by/?c=ar&i=246501

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of