Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Стажыроўка ў Salzburg Global Seminar

 

Да 31 кастрычніка можна падаць заяўку на стажыроўку ў некамерцыйнай арганізацыі “Глабальны семінар” ў Зальцбургу (Аўстрыя) (Salzburg Global Seminar), заснаванай ў 1947 г. з мэтай кінуць выклікі цяперашнім і будучым лідарам і лідаркам у фармаванні лепшага свету.

Арганізацыя прапануе некалькі праграм стажыровак працягласцю тры месяцы кожная, што дадуць магчымасць удзельнікам і ўдзельніцам не толькі палепшыць свае веды і навыкі, але і атрымаць доступ да агромністай сеткі кантактаў Salzburg Global Fellows.

Пачатак стажыровак: студзень, ліпень, і верасень 2020 г. Адлік тэрміну стажыроўкі пачынаеца з моманту прыезду стажораў у Зальцбург (Аўстрыя). Стажоры будуць пражываць у апартаментах Intern в Meierhof бясплатна. Таксама арганізатары аплоцяць зваротны квіток з/у краіну пражывання і аплоцяць харчаванне.

Тэматыка стажыровак
Камунікацыі

Удзельнікі стажыроўкі стануць неад’емнай часткай невялікай, але актыўнай камунікацыйнай каманды, яна выдатна падыдзе для тых, хто не так даўно скончыў факультэт журналістыкі.
У галіне развіцця

Стажыроўка будзе праходзіць у Зальцбургу (Аўстрыя), але будзе магчымасць цеснага супрацоўніцтва з калегамі з Вашынгтона (ЗША). У часе стажыроўкі можна навучыцца, як збіраць сродкі і рэалізаваць праграмы некамерцыйных арганізацый.

Бібліятэчная справа
Гэта стажыроўка прызначана для тых, хто скончыў навучанне ў бібліятэчнай справе і будзе праходзіць у Schloss Leopoldskron у Зальцбургу (Аўстрыя).
Апошні тэрмін для падачы заявак – 31 кастрычніка 2019 г. Усе заяўкі будуць разгледжаны на працягу лістапада, а пра вынікі паведаюць да 30 лістапада 2020 усім, хто падасць заяўку. З адабранымі кандыдатамі і кандыдаткамі будуць праводзіць дадатковае сумоўе праз skype.

Патрабаванні

  • узрост: 18 гадоў і болей;
  •  тыя, хто падаюцца, мусяць мець дыплом бакалаўра (або павінны навучацца на апошнім курсе бакалаўрыята), звязаным з тэматыкай стажырокі, або мець акадэмічны досвед (напрыклад, даследчыцкі або выкладчыцкі), звязаны з адпаведнай тэматыкай;
  • быць адказнымі, здольнымі выконваць некалькі задач адначасова, быць гатовымі працаваць па гнуткім графіку;
  •  умець добра пісаць і размаўляць на ангельскай мове, у тым ліку валодаць навыкамі рэдагавання тэкстаў;
  • быць гатовымі да працы ў муліцікультурным і мульціпрафесійным асяроддзі;
  • добра карыстацца інтэрнэтам і Microsoft Office Suite (Outlook, Word, Excel і PowerPoint);
  • роля стажораў будзе залежаць ад канкрэтнай тэматыкі стажыроўкі.

 

Як падацца?
•    Даслаць матывацыйны ліст на адну старонку, які бы патлумачыў, чаму вы хочаце стажыравацца ў Зальцбургскім глабальным семінары і чаму менавіта ваша кандыдатура падыходзіць найбольш;
•    CV;
•    імёны і кантакты двух людзей, якія вас рэкамендуюць
•    заяўка падаецца анлайн
Крыніца: www.salzburgglobal.org

by.odb-office.eu

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of