Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

“Свежы вецер” у Оршы

Па ініцыятыве ІРЦ “Рша” адбылася сустрэча грамадскіх актывістаў Аршаншчыны з філосафам Уладзімірам Мацкевічам  і каардынатарам кампаніі “Свежы вецер” Міхасём Янчуком.

Уладзімір Мацкевіч зрабіў аналіз палітычнай  сітуацыі ў краіне за  2019 год,выказаўшы свае адносіны да палітычных кампаній , якія адбыліся ў мінулым годзе, і перш за ўсё “так званых  выбараў” у Палату прадстаўнікоў.Выступоўца жорстка выказаўся у адрас тых палітычных структур і грамадскіх арганізацый,якія доўгі час не хацелі заўважаць небяспеку страты незалежнасці  краіны ў сувязі з інтэграцыйнымі гульнямі,якія наладзілі кіраўніцтва Беларусі і Расіі.Ён даў рэзкую ацэнку палітычным лідэрам,якія на яго думку,увесь час падыгрываюць існуючаму рэжыму,легітымізуюць яго,удзельнічаючы ў “выбарах без выбару”.

Як у 2020 г.выкарыстаць шанс для дэмакратычных зменаў у нашай краіне перад незнікаючай пагрозай страты незалежнасці і суверэнітэту?Якія крокі і дзеянні мы павінны рабіць,якія рэсурсы ёсць у грамадзянскай супольнасці Беларусі для склікання Устаноўчага сходу па распрацоўцы новай Канстытуцыі дзяржавы і ўсталяванні новага дзяржаўнага ладу?

Аб гэтым выказваўся сам выступоўца,дыскутавалі з ім прысутныя.Сёння    няма гатовых і простых адказаў на пастаўленыя пытанні нашага палітычнага існавання.Але знаходзіць іх трэба ўсім ,каму “за державу обидно”,а , знайшоўшы, –  дзейнічаць, -такі вывад зроблены асноўнай большасцю прысутных.

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of