Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Сайт пра Кабылякі

У Сеціве з’явіўся сайт пра сталінскія рэпрэсіі ў Кабыляках.

Ініцыятыва “Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы” паспяхова працуе ўжо некалькі гадоў. Даследчыкам сталінскіх рэпрэсій і сваякам загінулых ад рук бальшавіцкіх катаў удалося здабыць шмат дакументаў, фатаграфій і новых сведчанняў пра крывавыя 30-я. Аўтар ініцыятывы, нашчадак рэпрэсаваных Ігар Станкевіч адзначае, што раней навіны ініцыятывы разам з іншымі абвесткамі губляліся па прасторах сацыяльных сетак, часам важныя навіны, якія паведамлялі пра “прарывы” ў нейкай справе ці ўпершыню знойдзеныя звесткі, аказваліся фактычна пад друзам іншай інфармацыі, а таму многія людзі не паспявалі ўбачыць гэта. З сайтам такая праблема вырашана.

На сайце папаўняецца спіс рэпрэсаваных, паведамляюцца звесткі пра бязвінна загінулых, збіраюцца артыкулы розных выданняў па тэме, а таксама фатаграфіі і дакументы. Адрас сайту: kobylaki.by.

Крыніца: orsha.eu/bel/навіны/грамадства

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of