Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Руководство района провело встречу с представителями общественных объединений Ушаччины

Разам мы многае зможам!

Гэтыя словы не раз гучалі падчас сустрэчы кіраўніцтва раёна з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў Ушаччыны. Такі фармат зносін, па словах арганізатараў, максімальна плённы, паколькі дае магчымасць не толькі ў кагорце аднадумцаў абмеркаваць актуальныя тэмы, але і заручыцца падтрымкай улады ў вырашэнні праблем.

Аб узнікшых складанасцях старшыні райвыканкама У.Г.Аўдошку расказала лідар раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Т.М.Малак. Аб’яднанне на бягучы год планавала добраўпарадкаванне пахаванняў ахвяр вайны ў Павуллі і Усаі. Сродкі на гэта ёсць, выбраны падрадчык работ. Але распачаць іх праблематычна з-за пэўных “папяровых” момантаў: тэрыторыя, на якой размешчаны могілкі, афіцыйна знаходзіцца на балансе ЖКГ, а непасрэдна помнікі – не. Уладзімір Генадзьевіч уважліва ўнік у нюансы справы і паабяцаў зрушыць яе з “мёртвай кропкі”.

Дастаткова праблемным для кіраўнікоў многіх грамадскіх аб’яднанняў з’яўляецца збор узносаў. Дастойна выглядае ў гэтым сэнсе раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яе новы старшыня А.У.Хвашчэўская актывізавала дзейнасць суполкі – колькасць членаў павялічылася, а сёлетні план па ўзносах быў выкананы яшчэ ў жніўні.

Перадавыя пазіцыі ў вобласці і нават у рэспубліцы традыцыйна займаюць раённыя арганізацыі РГА “Белая Русь” (кіраўнік – Н.М.Марковіч), Беларускага фонду міру (Т.М.Малак), таварыства інвалідаў па зроку (Т.У.Кляпец), раённы савет ветэранаў (Н.А.Васілеўская). На думку ўдзельнікаў сустрэчы, выдатна было б падцягнуць па некаторых паказчыках ушацкія аб’яднанне прафсаюзаў і арганізацыю Беларускага саюза жанчын. Зрэшты, першая суполка пад кіраўніцтвам М.А.Шаўчэнка ўжо загучала дзякуючы шырокай арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы раённых мерапрыемстваў, а старшыня другой А.В.Пашковіч працуе зараз над афармленнем аб’яднання ў якасці юрыдычнай асобы, што адкрые новыя магчымасці для карыснай дзейнасці.

– Прыемна ўсведамляць, што грамадскія аб’яднанні Ушаччыны настроены канструктыўна, аказваць годную падтрымку раённым уладам, – зазначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, кіраўнік дэпутацкай групы “Белай Русі” ў раённым Савеце дэпутатаў В.П.Котаў. – Яны заўсёды задзейнічаны ў розных электаральных кампаніях: дапамагаюць у падборы кандыдатаў у наглядальнікі, членаў выбарчых камісій ды і самі нярэдка імі становяцца. Упэўнены, што і падчас прэзідэнцкіх, парламенцкіх выбараў, што адбудуцца ў 2019-2020 гадах, нашы аб’яднанні зноў мабілізуюць свае сілы – і ўсё пройдзе на вышэйшым узроўні.

Займаюцца грамадскія аб’яднанні Ушаччыны і дабрачыннай дзейнасцю. Адна з бліжэйшых і надзвычай адказных акцый, у якой прымуць удзел усе без выключэння, – “Нашы дзеці”, што праводзіцца напярэдадні навагодніх святаў. Не адкладваючы тэму ў доўгую скрыню, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, хто і якім чынам павіншуе сёлета прадстаўнікоў розных сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян.

Падчас мерапрыемства быў абраны новы склад каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, старшынёй якога стала Марыя Аляксееўна Шаўчэнка.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

1
Оставить комментарий

avatar
1 Comment threads
0 Thread replies
0 Followers
 
Most reacted comment
Hottest comment thread
1 Comment authors
Валянціна Recent comment authors
  Subscribe  
newest oldest most voted
Notify of
Валянціна
Guest
Валянціна

“Белая Русь”,Саюз жанчын, Фонд міру, таварыства інвалідаў…як па кальцы ў кожным раёне..а чаму зза бартом аказаліся іншыя грамадзянскія структуры. якія робяць не менш, не маючы дзяржаўнай падтрымкі?Варта узгадаць Быкаўскія чытанні, на якіх чамусьці не шчыравалі ні БР, ні ФМ і ..далей па спісу..падзялілі людзей на “сваіх” і “чужых” у адной краіне..варты было яднасць, а не раз’дноўваць…жалоба