Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

”Рубон” не замярзае”: ”Рубон” на хвалях “Еўрарадыё”

Вось напісала першыя радкі, і падумалася: а ці так гэта? А можа  дакладней будзе –“Еўрарадыё” на хвалях “Рубона”?, бо  менавіта такую назву ў далёкія часы  мела адна з самых вялікіх рэкаў краіны—Заходняя Дзвіна, якая гойдала на сваіх  хвалях  чоўны , што ішлі па шляху “ з варагаў ў грэкі” і берагі якой і да гэтага часу захоўваюць яшчэ шмат таямніц  багатай гісторыі  нашай краіны і нашага краю,  сёняшнюю гісторыю якіх пішуць журналісты з “Еўрарадые”, якія  днямі былі нашымі гасцямі.

Журналісты вядомага і ўплывовага  інфармацыйнага каналу–Раман Васюковіч і  фрылансер Максім  Грыневіч, у курсе самых апошніх падзей, што адбываюцца ў краіне. Вядома, што самай  вострай  тэмай  апошніх двух месяцаў быў ход выбарчай парламенцкай кампаніі і менавіта журналісты “Еўрарадыё” ідэнтыфікавалі “гераіню” з Берасцейшыны, якая, каб дагадзіць начальству, зрабіла ўкід бюлетэняў ў скрыню для галасавання.

Зараз канал працуе над вялікім праектам, з удзелам журналістаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі і Азербаджана,  які звязаны з лакальнымі канфліктамі, што  адбыліся ў гэтых краінах у постсавецкі час, а таксама далёкімі падзеямі афганскай вайны, –гаворыць Раман Васюковіч.

Гэта тэма, асабліва ў кантэксце ўкраінскіх падзей і 20-годдзя падпісання “інтэграцыйнага праекту Беларусі і Расіі” становіцца не толькі звышактуальнай, а для Беларусі і небяспечнай з-за таго, што мы, беларусы, не ведаем, у якія “гульні” могуць уцягнуць нашу краіну расійскія палітыкі.

Варта зазірнуць на старонкі  сацыяльных сетак, каб пераканацца ў  тым, што дата 8 снежня выклікае вялікую  заклапочанасць у грамадства і непакой за тое,  каб гэты дзень не стаў “чорным днём” для Беларусі.

Адзін з грамадскіх актывістаў раёна—Мікалай Гарбуза, які амаль два гады адбыў  у Афгане, стаў героем сюжэту, які хуткім часам выйдзе ў  эфір.

 

Валянціна Болбат,

Верхнядзвінск

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of