Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

”Рубон” не замярзае”: «НЕ МАЙ СТО РУБЛЁЎ, А МАЙ СТО СЯБРОЎ»–

  «НЕ МАЙ СТО РУБЛЁЎ, А МАЙ СТО СЯБРОЎ»

і тады тваё жыццё будзе напоўнены багатым і насычаным зместам, цікавымі сустрэчамі, важнымі падзеямі грамадскага і асабістага жыцця, да якіх ты маеш  магчымасць спрычыніцца праз сяброўства  з аднадумцамі.

Кіраўнічка “народнага” клуба “Сучаснік” Зінаіда Уладзіміраўна Жырава, каб разнастаіць жыццё клуба, пазнаёміцца з тымі,  хто не хоча “закісаць” на пенсіі ў чатырох сценах, прапанавала паехаць да бліжэйшых суседзяў—у жаночы клуб “Бажэна”, які   з 2002 года існуе пры Міерскай раённай бібліятэцы.

–Як  гэта так? Жывем побач, а ні разу так і не сустрэліся? Едзем?, –пыталася яна ў нас.

Ідэя нам прыйшлася па душы.Ды й цікава ж паглядзець і параўнаць: а што там,  у іх?

“Бабушкі—старушкі” з “Бажэны”,  як  гулліва назвалі сябе сяброўкі клуба, адразу здзвівілі сваім вітаннем: аднекуль з-за бібліятэчных сцелажоў, пад гукі  вышэй названай песні, высыпала дзесяткі два прыгожых жанчын, з вяселымі прыпеўкамі, якія адразу ўзнялі настрой на самую высокую  ноту і якую трымалі ўсе дзве гадзіны сустрэчы.

Ірына Гушча, кіраўнічка клуба “Бажэна”,  прызнаны майстра  незвычайных тэатралізаваных  цікавінак, знайшла  дарогу да сэрца кожнага госця. Нязмушанасць і  сардэчнасць, цікавыя аповеды пра працу клуба і сустрэчы, удзел ў розных  раённых мерапрыемствах, і нават у святах у суседзяў у Латвіі, конкурсах і віктарынах, спартовых спаборніцтвах, народных святах—жанчыны клуба “Бажэна” вышэй усялякіх пахвал. А вядоўца мультымедыйнай прэзентацыі  пра дзейнасць клуба апранулася ў адмысловы народны строй, каб падкрэсліць  багацце роднага куточка.

А калі ў  залу зайшоў “дуэт”- “бабуля-траўніца”  і яе сяброўка з “лекавым” напоем “Бажэнаўка”, ды  й з вершаванымі лекавымі прыгаворамі-замовамі ў адрас кожнага госця, то гэта частка сустрэчы прайшла, як  цудоўнае тэатралізаванае прадстаўленне. Ну, а мы ж госці таксама, як кажуць, не белымі ніткамі шыты: Антон Бубала, сябра ТБМ, уручыў гасцям дзве свае кніжкі і прачытаў гумарэску “Дзед і інтэрнэт”, якая прыйшлася  даспадобы міёрцам.

Жанчынкі з “Бажэны”, а гэта настаўнікі, урачы, выхавацелькі  дзіцячых садкоў, чыталі вершы, расказвалі пра цікавыя гісторыі свайго жыцця,  пра  мерапрыемствы, якія ладзіць клуб,  пра сваіх  знакамітых зеемлякоў, праспявалі гімн Міёрам, які напісаў іх зямляк С.Даргель, дэманстравалі сваё “хобі”—вязаныя карункі, торбачкі,  пашытыя з разламаных парасонаў, якія хоць у буцікі выстаўляй, з такім густам і майстэрствам яны зроблены, дэкаратыўныя шары, вытанчана аплеценыя рознакаляровымі ніткамі з такім складаным узорам, што цяжка ўцяміць  як гэта магла майстрыца зрабіць.

І ледзь не парваў мяхі гармоніка Міхайлавіч, музыка-самавучка, калі пачалася музычная частка імпрэзы.

Ўсё падчас гэтай сустрэчы было да месца: і творыя справаздачы для сяброў і вітанні-віншаванні, калі узгадалі пра юбіляраў і імяніннікаў з абодвух клубаў, падарункі на памяць і абмен думкамі, што могуць зрабіць людзі нават у такім шаноўным ўзросце не толькі для сябе, але і для мясцовай супольнасці.

Развітваліся с цвёрдым намерам сустракацца часцей, дзяліцца набыткамі, і першае, што зрабіць на наступны дзень—знайсці сябе на старонках Аднакласнікаў.

А мы, канешне,  запрасілі “бажэнавак” да сябе  ў госці.

Вам цікава, што азначае назва клуба “Бажэна”? І мне было цікава, і, крыху апярэдзіўшы вядоўцу, я запытала пра гэта.

—У назве “БА—ЖЕНА” два складнікі,   “БА”,- першы склад ад слова “бабуля”, другі склад — “ЖЕНА”,  тут ўсе зразумела, –тлумачыць Ірына Гушча.
Вось так аб’ядналі два важкія  словы ў адной назве: бабулі і жонкі.

Валянціна  Болбат,

Верхнядзвінск

 

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of