Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

«РУБОН» НЕ ЗАМЯРЗАЕ» :За роўныя сацыяльныя правы

“Зімой грэю чайнік, каб адагрэць калонку”: гэта проста дом у беларускай глыбінцы

Па праблемных пытаннях, з якімі ў “Рубон” звяртаюцца  жыхары  раёна, можна ўжо пісаць цэлыя гісторыі ў стылі фэнтэзі. Праўда, фэнтэзі са змрочнымі карцінамі, якія нават ў фінале не заўсёды заканчваюцца “хэпі-эндам” , альбо  маюць даволі доўгі прамежак па часе, каб неяк прыблізіцца да станоўчага выніку, г.зн. да таго, чаго дабіваліся грамадзяне, звяртаючыся за дапамогай.

Гісторыя з домам №72 па вуліцы Першамайскай нашага горад, які карыстальнікі сацсетак назвалі “самым страшным домам ў СНГ”, праўда, гэта магчыма і перабольшванне, цягнулася не адзін месяц. Поўны “хэпі-энд” не атрымаўся, але, збольшага, праблемы былі зняты.

І вось чарговае звяртанне з вёскі Чыстаполле, лічы прыгарада Верхнядзвінска.

Разам з актывісткай Валянцінай Мінчук, садзімся ў машыну і едзем па згаданаму адрасу. Прыехаўшы, адразу разумеем, што тут праблем не менш, а значна больш. Двухпавярховы дом нагадвае , хутчэй за ўсе, закінутае жытло, якое за савецкім часам будавалася ў калгасах і саўгасах для мясцовых жыхароў, маючы, відаць, на мэце, наблізіць яго да гарадскіх стандартаў, забыўшыся пра тое, што вяскоўцы не жылі без хатняй гаспадаркі:кароў, свіней, птушак. А вось пра тое, як ім давядзецца ў куханьках, памерам 2х2 метры, без печаў, гатаваць ежу і для хатніх жывелін і для сябе, і насіць яе з другога паверху на адлегласць не меней 100метраў, асабліва зімой, ніхто не падумаў. Але гэта ўжо памылкі мінулага, якія паправіла само жыццё. Таму засталіся ў гэтых дамінах, якія  больш нагадваюць жыллё для бяздомных бадзяг, тыя, хто застаўся  адзінокім, ці не змог знайсці сродкі для пабудовы новага жылля, маламаёмасныя і няпоўныя сем’і.

Таццяна Літвінава, якая мае гадавалую дачушку і жыве ў цеснай двухпакаёўцы разам з маці, адна з сямей, якая туліцца ў паўразваленым доме, дзе два пад’езды, кожны на 4 кватэры, жывуць пару сямей. Зразумела, што гаспадарка, якой належыць дом–КУПСХП “Верхнядзвінскі”, сродкаў, каб зрабіць нейкі рамонт, не мае.А ў доме цячэ дах, у суседніх кватэрах выбіта шкло, дзверы забіты дошкамі і гуляе вецер, электрычнасці няма не толькі каля дома, а нават у пад’ездах. Дом “аздабляюць” не клумбы с кветкамі, а шэрая паўжоўклая трава, якую не касілі таксама з савецкага часу, і, як кажуць мясцовыя жыхары,  “шалманы”, гаспадарчыя пабудовы, якія даўным-даўно скарыстоўваліся для ўтрымання жывёлы.

Здарылася так, што Таццяна ўпала з лесвіцы і яе паўгадавалая дачушка  атрымала чэрапна-мазгавую траўму і лячылася ў лякарні ў Віцебску.

Пагутарыўшы з Таццянай і яе маці, якія вусна не раз звярталіся да кіраўніцтва гаспадарцы аб дапамозе, мы абмеркавалі першыя крокі, якія яна павінна зрабіць, а мы звярнуліся за дапамогай на “Еўрарадые”, журналіст якога , а гэта Раман Васючэнка, дапамагаў  жыхарам дома №72 па вуліцы Першамайскай нашага горада.

https://euroradio.fm/zimoy-greyu-chaynik-kab-adagrec-kalonku-geta-prosta-dom-u-belaruskay-glybincy?

Таццяна пісьмова звярнулася да кіраўніцтва гаспадаркі, уласніка дома, з пэўнымі патрабаваннямі. Літаральна праз дзень-два сям’ю наведалі прадстаўнікі кіраўніцтва гаспадаркі і паабяцалі пачаць рамонт даху  і пад’езда. Што будзе далей, будзем трымаць гэта пытанне на кантролі.

Валянціна Болбат,

Кіраўнічка ІРЦ”Рубон”

Верхнядзвінск

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of