Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

”Рубон» не замярзае”: “Актывізм—на карысць грамадства”

Недзе прачытала такі выраз : “Грамадскі актывізм,  як  скрынка шакаладных цукерак”, і ты  не ведаеш, якія цукеркі там, унутры. І ступаючы на шлях грамадскай актыўнасці, сапраўды,  таксама ніколі не ведаеш, якую дарогу  давядзецца прайсці, з якімі праблемамі сутыкнуцца. А калі яшчэ  ты і лідар грамадскай ініцыятывы, ці грамадскага аб’яднання, то бярэш на сябе яшчэ большую адказнасць за тых людзей, якія пайшлі з табой побач.

Уступаючы ў супольнасць грамадскіх актывістаў, людзі спрабуюць змагацца з праблемамі, якія іх хвалююць і дзеляцца з іншымі часткай сябе. І не важна, на якія праблемы будзе скіравана грамадская актыўнасць—на вырашэнне сацыяльных праблемаў, абарону правоў людзей ці  жывёл, вырашэнне экалагічных праблем ці пэўных мэтавых групы, ВАЖНА  тое, што мы робім.

 

Праводзячы  сустрэчу “Актывізм—на карысць грамадства”, я ўзяла на сябе абавязак узгадаць пра той каштоўны вопыт, які набыты грамадскім сектарам Верхнядзвіншчыны за апошнія два дзесяцігоддзі  і пра тыя справы, якія супольна рабілі разам з грамадзянамі, у некаторы прамежак  часу–разам і з уладамі, пра справы сёняшнія, пра праблемы дня і  складанасці ў самараганізацыі людзей для вырашэння праблемаў лакальнай супольнасці, пра магчымыя варункі працы на дзень заўтрашні.

Грамадскі сектар раёна, у свой час,  быў адным  з самых  паспяховых у вобласці: па ліку зарэгістраваных структур грамадскіх арганізацый, стасункаў  з рознымі фондамі, у тым ліку і замежнымі, цікавымі сацыяльна-культурніцкімі мерапрыемствамі, партнёрскімі адносінамі з установамі культуры і адукацыі.

Варта ўзгадаць такія праекты,  як “Бюро сацыяльнай інфармацыі”,  супольна з Беларускай асацыяцыяй сацыяльных работнікаў, дзейнасць якога ў раёне была падмацавана дамовай з уладамі, праект, скіраваны на  папярэджанне гандлю людзьмі і факультатывы ў школах раёна, дзе заняткі  праводзілі нашы жанчыны-актывісткі, міжнародны праект з праграмай ТАСІС па абароне правоў працоўных, праца інфармацыйна- кансультацыйнага цэнтра з  Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны насельніцтва…не стаўлю кропку, бо пералік  добрых і цікавых спраў можна доўжыць. Але гэта з таго, ШТО БЫЛО. І ў тым, што карысныя пачынанні сыйшлі, як кажуць, “на нет”,  няма віны грамадскіх актывістаў:пачалі мяняцца адносіны ўладаў да дзейнасці грамадскага сектару .

Жаночыя арганізацыі раёна, арганізацыя шматдзетных сямей актыўна развівалі партнёрскія сувязі з замежнымі дабрачыннымі фондамі з Галандыі, супраца пачалася яшчэ ў 1985годзе, крыху пазней усталяваліся добрыя адносіны з двумя фондамі з Ірландыі, якія займаліся аздараўленнем дзяцей. Сябравалі з італьянцамі, Наталляй Андэрсан  са Швецыі, фондамі з Брытаніі, Нямеччыны і нават Злучаных Штатаў. І кожнае лета да сотні дзяцей маглі адпачываць за межамі краіны, набірацца здароўя і новых уражанняў.

Грамадскі сектар Верхнядзвіншчыны  распрацаваў вялікі праект з праграмай “Каунтэрпарт”, а яе прадстаўнік з Вашынгтона,  Брайян Проп наведваў наш горад, працавалі два праекты гуманітарнага характару з Галандыяй і Ірландыяй. А гэта–пастаўкі мэблі, адзення,  інвалідных калясак,  рамонт школы-інтэрната для глухіх дзяцей, аказанне дапамогі раённай бальніцы ў медабсталяванні і рамонце аддзяленняў бальніцы, сродкі для цэнтра дзяцей-інвалідаў і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўваня. Усе дзеці хворыя на цукровы дыябет, былі забяспечаны глюкометрамі, і не толькі дзеці, але і шмат дарослых.Усе гэтыя кантакты распачынаў менавіта грамадскі сектар раёна, але ў хуткім часе  некаторыя праекты былі спынены, ці перайшлі да мясцовых уладаў.

Вядучы аповед пра нашыя справы, я падмацоўвала гэта і фотавідэаматэрыяламі, якіх на сёння—вялікі і цікавы архіў. І  з жалем  трэба сказаць пра тое, што напрацоўкі грамадскіх актывістаў раёна, на якія спатрэбіўся не адзін год, былі заблакаваны мясцовымі ўладамі, і многія праекты сёння можна ўзгадваць толькі ў мінулым часе.

У мінулым часе гаварыла я на сустрэчы і пра выданне  дадатку “Рабочы Дзвінскага памежжа” да газеты “Рабочы”, які рэдагаваў Віктар Івашкевіч, а таксама бюлетэня “Рубон”  НДА  раёна,  выданне якога было адноўлена праз  100год, пачатак якому паклаў вядомы фалькларыст, навуковец,  наш зямляк з Каханавічаў,   Ігнат Храпавіцкі. Варта сказаць і пра  тое, што першую  міжнародную канферэнцыю,  прысвечаную  І.Храпавіцкаму, правялі таксама  грамадскія арганізацыі, а П.Квяцінскі, разам са сваімі “Белымі  варонамі”,  знайшоў і добраўпарадкаваў магілу вядомага земляка. Мы былі ў ліку ініцыятараў і другой канферэнцыі такога ж  масштабу, прысвечанай І.Лапацінскаму, на якую  прыехалі яго родныя з  Латвіі, а відэазапіс мерапрыемства адвезлі ў Варшаву яшчэ аднаму  Лапацінскаму, які займаў важны пост ў Міністэрстве аховы прыроды Польшчы.

У справах  грамадскага сектару раёна важнае месца займаюць мерапрыемства культурніцкага характару, звязаныя з гісторыяй і культурай Беларусі, падтрымцы юных талентаў. Пяць год , пры падтрымцы ГА “Самакіраванне і грамадства”,  мы  дапамагалі рэалізоўваць праект “Галасы будучыні”,  а таксама міжнародны праект па агратурызму з  удзелам прадстаўнікоў нашага раёну, больш 10 гадоў фінансавалі конкурс “Зорны шлях”, абласны конкурс юных  мастакоў ”На  хвалях натхнення”,  які праходзіў у рамках міжнароднага свята “Дзвіна-Двина-Дaugava”, конкурс юных паэтаў, разам  з раённай бібліятэкай, які таксама быў у праграме гэтага мерапрыемства. Наша справа—гэта і сустрэчы з  вядомымі у краіне палітыкамі, навукоўцамі, паэтамі і пісьменнікамі, грамадскімі актывістамі.

 

Мы  у супрацыі і з нацыянальнымі грамадскімі арганізацыямі–ГА “Беларуская жаночая ліга”, з   якой працавалі ў  праекце ”Супраць раку малочнай залозы”, “Пачуць жанчын”–праводзілі сустрэчы ў гарадах вобласці з  жанчынамі і гаварылі пра праблемы жаночай мэтавай групы, шмат працавалі па пытаннях  мясцовага самакіравання з ГА”Фонд мя Л.Сапегі”  і нямецкім Фондам Ф.Эберта, а таксама мелі магчымасць праз гэтыя структуры накіроўваць у азнамляльныя візіты настаўнікаў, дэпутатаў, актывістаў ў Літву і Латвію,  Польшчу, Швецыю, Украіну і іншыя краіны.

Апошнія тры гады мясцовыя актывісты спрабуюць арганізаваць працу ў мясцовых супольнасцях. Прыкладам можа стаць ініцыятыва “Добры сусед”, у рамках якой мы добраўпарадкоўвалі тэрыторыю каля дома №72 у мікрараене Гейжанава, дзіцячую пляцоўку яшчэ ў адным мікрааёне горада, тэрыторыю каля Цэнтра выхавачай працы дзяцей і моладзі, якому напярэдадні  мінулых калядных святаў зрабілі падарунак з двух банэраў, якія ўпрыгожылі будынак Цэнтра.

Вядучы аповед пра дзейнасць грамадскіх актывістаў і ініцыятываў, значная частка якіх прысутнічала на сустрэчы, давялося абмяркоўваць і тыя праблемы, якія сёння значна ўплываюць на развіццё грамадскай актыўнасці ў раёне. У іх ліку—падзел уладамі грамадскага сектару на “сваіх” і “чужых” і падтрымка “сваіх”, адсутнасць дыялогу з грамадзянскай супольнасцю,  зніжэнне  актыўнасці саміх людзей, якія заняты праблемамі выжывання, а таксама пэўнай перасцярогі займацца грамадскім актывізмам, які не заўсёды бяспечны, зніжэнне  матывацыі да грамадскіх справаў, якая таксама абумоўлена тым, што такая актыўнасць не ўхваляецца, калі яна не зыходзіць з боку ўлады. Менавіта ўлада магла скарыстаць  такі магутны патэнцыял людской актыўнасці для вырашэння, напрыклад,  такіх праблемаў, як добраўпарадкаванне вуліц,  прыдамавых  тэрыторый, правядзенні святаў вуліц і мікрараёнаў, і ў грамадскага  сектару ёсць такі вопыт.

Шчырая падзяка ў дапамозе Зінаідзе Жыравай, кіраўніку народнага клуба “Сучаснік”.

Калі зробім разам, зробім для сябе.

Валянціна Болбат

Верхнядзвінск

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of