Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

«РУБОН»не замярзае»: “Адкрыць сваю справу не зусім проста”

Беспрацоўе для невялікіх раённых гарадкоў стала амаль невырашальнай праблемай, бо  мясцовы бізнес “звузіўся” да алгарытму ”купі-прадай”, пра адкрыццё новых, хай і невялікіх вытворчасцяў, размова не вядзецца:патрэбны інвестыцыі, і, магчыма, новыя стандарты  ўзаемаадносін паміж  дзяржавай–трымальніцай рэсурсаў, і грамадзянамі, якія яшчэ маюць нейкае жаданне паспрабаваць сябе ў адкрыцці сваёй справы.

Хваробы маленькіх гарадкоў, такіх, як наш Верхнядзвінск, аднолькавыя, хаця Цэнтры занятасці не фіксуюць высокі ўзровень бесспрацоўя, за якім хаваюцца:  няпоўныя рабочыя тыдні, дырэктуемая зверху устаноўка “трымаць працоўныя калектывы”, за якой—невысокія заробкі і ад’езд, збольшага мужчынскага насельніцтва, ў іншыя гарады і нават краіны, каб зарабіць. Цяжэй жанчынам, за якой—сям’я і ад’езд на заробкі—справа практычна невырашальная.

– У нас для беспрацоўных ёсць курсы па перакваліфікацыі, але гэта працуе не заўжды. З іншага боку, сёння ёсць фонды, звязаныя з жаночым сацыяльным прадпрымальніцтвам, але мала інфармацыі, жанчыны пра гэта, у большасці, і неіведаюць. Да гэтага, зноў жа, жанчыну трымае сям’я, –гаворыць Валянціна Болбат, мясцовая актывістка. –Таму, калі да нас звярнулася Вольга Кліманская, канешне, мы сталі дапамагаць. Вось адна з гісторый, пра якую мой аповед, як прыклад да вышэйсказанага.

У Вольгі Кліманскай 5 дзяцей і ордэн Маці. У 2014 годзе годзе жанчына згубіла працу на Верхнядзвінскім масласырзаводзе. Па словах Вольгі, у цэху ёй стала кепска, але, каб схаваць здарэнне на вытворчасці, яе ў непрытомным стане вынеслі за тэрыторыю завода на насілках і накіравала ў бальніцу.А раніцай, як расказвае Вольга:

а мяне прыехалі з аддзела кадраў прадпрыемства і прапанавалі падпісаць паперу, што разыходзімся “па згодзе бакоў”. Разумееце, у нас маленькі горад, я спужалася і ўсё падпісала.

Але сям’ю трэба трымаць, двое хлопчыкаў паступілі   ў Гарадок на вучобу, склаліся  цяжкія адносіны з мужам, з-за чаго ёй давялося сыйсці з дому на кватэру да сяброўкі. І каб звесці канцы з канцамі, Вольга ўладкавалася прадавачкай у аўталаўку. Пазней скончыла педагагічныя курсы і працавала выхавацелькай у дзіцячым садку. Праз два гады адтуль прыйшлося сысці, бо атрымаць прафесійную адукацыю жанчына не змагла.

–Не было матэрыяльнай магчымасці і часу, каб паступіць, — гаворыць Вольга. — Працу ў садку прыйшлося пакінуць. Каля трох месяцаў я была без працы. На Дзень маці дачакалася старшыню райвыканкама Марковіча каля яго дома і папрасіла падарунак на свята — працу.

Пэўны час Вольга працувала прадавачкай у “Дабраноме”, а  каб пракарміць сябе і дзяцей, жанчына пякла піражкі і гандлявала імі. Яна вырашыла развіваць гэты бізнес. Але, каб пачаць працу, трэба прайсці шэраг дзяржаўных кабінетаў.


У мяне была  мара, — распавядае Вольга. — На вачах у людзей гатаваць гарачыя булачкі, пончыкі, блінчыкі, смятаннікі, піражкі. Каб асартымент адпавядаў пакупніцкай магчымасці людзей нашага мястэчка, бо заробкі нізкія. І аўталаўку я хачу назваць “Счастье есть”. Я б ужо заўтра пайшла працаваць, але мне трэба месяц адстаяць у Цэнтры занятасці. Потым бізнес-план будуць разглядаць у райвыканкаме. Гэта ўсё час.

А яшчэ трэба ж было напрацоўваць і  “базу пакупнікоу” і Вольга. Чакаючы прыняцця рашэння стаць індывідуальным прадпрыймальнікам, пякла піражкі-пончыкі і на ровары развозіла іх па пакупніках. І, канешне, задэкларавала пэўны даход, інфармацыю пра што зрабіла для падатковай, тым самым стварыўшы праблемы для сябе: аказваецца, гэтага рабіць было нельга і тэрміны прыняцца рашэння органамі ўлады расцягнуліся яшчэ на месяц.

Праўда, Вольга не з тых жанчын, якія апусцяць рукі і будуць чакаць, яна выйшла на сувязь з  Мііністэрствам працы і сацыяльнай абароны і шчыра распавяла сваю гісторыю. Дзякуй Богу, там зразумелі праблему і мясцовым уладам было даручана ўважліва вывучыць  сітуацыю і аказаць падтрымку.

Каб мне адразу расказалі дакладана ў Цэнтры занятасці ўсе, што я павінна была зрабіць адпаведна Закону, я б не патрапіла ў такую сітуацыю,– кажа Вольга– Дзякуй грамадскаму аб’яднанню “Самакіраванне і грамадства”, юрысту Аляксею Гаўруцікаву, якія правялі у Верхнядзвінску сустрэчу і далі мне добрыя парады. Паехала  я і на сустрэчы ў Віцебск, бо у мяне яшчэ былі пытанні,і там сустрэча з юрыстам Алегам Волчакам, які мне  таксама вельмі дапамог. Не толькі ў справе адкрыцця ўласнага бізнес, але і ў няпростай жыццёвай сітуацыі, якая склалася ў маёй сям’і. Падтрымкі ад мужа я не атрымала, якраз наадварот. Добра,  што ёсць  такія грамадскія арганізацыі, якія дапамагаюць людзям, бо сёння знайсці грошы на адваката, не кожнаму па кішэні.

Вольга  верыла, што атрымае ўсе неабходныя дазволы, выканае патрабаванні і пачне працаваць на сябе. Зараз набыла ў растэрміноўку невялічкую аўталаўку “Купава”, якая месціцца  ў цэнтры горада каля аднаго з аўтобусных прыпынкаў.

Я не кажу, што хачу зарабляць фантастычныя грошы, — гаворыць шматдзетная маці з Верхнядзвінска. — Але я стамілася выжываць. У Беларусі ёсць праграма, каб нараджалі больш дзяцей. Але не будуць нараджаць, калі паглядзяць, як пакутуюць шматдзетныя маці”.

Валянціна Болбат

Верхнядзвінск

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of