Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

РАСПАЧАТЫ ПРЫЁМ АЛЬТЭРНАТЫЎНЫХ ДАКЛАДАЎ НДА ДА ТРЭЦЯГА ЦЫКЛЮ UPR ДЛЯ БЕЛАРУСІ

У траўні 2020 года на 36 сэсіі групы Ўніверсальнага пэрыядычнага даклада ААН (UPR) ў Савеце ААН па правах чалавека будзе разглядацца справаздача аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. НДА запрашаюцца падаваць свае альтэрнатыўныя даклады, якія будуць разгледжаныя Саветам ААН падчас UPR побач з афіцыйным дакладам, які прадставіць урад. Дэдлайн для прадстаўленьня альтэрнатыўных дакладаў па Беларусі – 3 кастрычніка 2019 года (15.00 па жэнеўскім часе). Паведамленьні НДА падаюцца праз электронную форму https://uprdoc.ohchr.org ў выглядзе далучаных файлаў. Улічвайце, што анлайн-рэгістрацыя ў сыстэме будзе спраўджвацца прыкладна адныя суткі, так што рэкамендуецца зарэгістравацца ў сыстэме зараньнё.

Даклады НДА павінныя быць прадстаўленыя на адной ці некалькіх афіцыйных мовах ААН (у тым ліку можа быць на расейскай). Памер альтэрнатыўных дакладаў кожнай асобнай НДА – да 2815 словаў, але таксама можна падаваць і кааліцыйныя даклады ад імя некалькіх арганізацыяў – у такім разе памер дакладу можа сягаць 5630 словаў (у абодвух выпадках – без уліку вокладкі і дадаткаў). З рэкамендацыямі ААН па падрыхтоўцы альтэрнатыўных дакладаў можна азнаёміцца тут: https://www.ohchr.org/…/UPR/TechnicalGuidelines3rdCycle.docx

Крыніца: facebook.com/Asambleja

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of