Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Прэзэнтацыя CSO Meter і даклада пра свабоду асацыяцыяў у UPR

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend 28 лістапада ладзяць прэзэнтацыю двух дасьледчых дакумэнтаў, скіраваных на вывучэньне прававога становішча няўрадавых арганізацыяў у Беларусі. 

Падчас імпрэзы будуць прадстаўленыя:

CSO Meter – агляд умоваў для дзейнасьці арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці (АГС), зроблены ў межах кансорцыюма на чале з Эўрапейскім цэнтрам некамерцыйнага права (ECNL). Даклад па Беларусі зьяўляецца часткай рэгіянальнага агляду прававога асяродзьдзя і практыкі дзейнасьці АГС у шасьці краінах Усходняга партнэрства. Вырабленыя па адзінай мэтадалёгіі краінавыя даклады і рэгіянальны параўнальны даклад будуць прадстаўленыя напярэдадні чарговай штогадовай Асамблеі Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства.

На падставе мэтадалёгіі CSO Meter Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі адмысловы даклад “Свабода асацыяцыяў ды ўмовы для арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі”, які быў прадстаўлены Савету ААН па правах чалавека ў межах трэцяга цыкла Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду (UPR). Разгляд дакладу Беларусі па UPR прызначаны на травень 2020 году падчас 36-й сэсіі Рабочай Групы UPR Савета ААН па правах чалавека. Паводле працэдуры ААН выкладзеныя ў паведамленьнях грамадзянскай супольнасьці ацэнкі будуць разгледжаныя разам зь дзяржаўным дакладам, які цяпер рыхтуецца ўрадам Беларусі.

Падчас прэзэнтацыі будзе дадзены агляд асноўных паказчыкаў заканадаўства і практыкі, якія вызначаюць ўмовы для грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, у тым ліку: свабоду асацыяцыяў, раўнапраўе, доступ да фінансаваньня, свабоду мірных сходаў, удзел у прыняцьці рашэньняў, свабоду выказваньня меркаваньняў, права на недатыкальнасьць прыватнага жыцьця, дзяржаўную абарону і падтрымку, супрацоўніцтва паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасьцю. Па кожнай з азначаных сфэраў дасьледчыкі выпрацавалі пералік індыкатараў адпаведнасьці сытуацыі ў Беларусі міжнародным стандартам прававога рэгуляваньня і практыкі.

Імпрэза мае на мэце:

  • Прадставіць асноўныя вынікі і рэкамэндацыі дакладаў  па становішчы арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
  • Абмеркаваць прыярытэты і наступныя крокі па паляпшэньні ўмоваў для грамадзянскай супольнасьці ў краіне.
  • Абмеркаваць ролю дзяржавы ды іншых зацікаўленых бакоў дзеля фармаваньня спрыяльнага асяродзьдзя для разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці.

Арганізатары запрасілі да ўдзелу у дыскусіі лідэраў і экспэртаў зь некамэрцыйнага сэктару, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, дзейнасьць якіх найбольш ўплывае на ўмовы для грамадзянскай супольнасьці, а таксама дыпляматаў з краінаў, якія высоўвалі рэкамэндацыі на адрас Беларусі падчас мінулага 2-га цыкла UPR у 2015 годзе.

Прэзэнтацыя CSO Meter: Ацэнка асяродзьдзя для грамадзянскай супольнасьці і справаздача па трэцім цыклі UPR для Беларусі

Чацьвер, 28 лістапада 2019 г.

Гатэль “Crowne Plaza Minsk”, вул. Кірава, 13, Заля “Кінг”

(рэгістрацыя ўдзельнікаў з 15:00, пачатак імпрэзы а 15:30)

Для ўдзелу у імпрэзе трэба да аўторку, 26 лістапада, 18:00 запоўніць анлайн-анкету.

Крыніца: http://belngo.info

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of