Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

“Праўда пра Курапаты”. У Віцебску паказалі выставу пра месца сталінскіх расстрэлаў

Марат Гаравы на адкрыцьці выставы Марат Гаравы на адкрыцьці выставы

Дакумэнтальна-мастацкую выставу “Праўда пра Курапаты” прэзэнтавалі ў Віцебску 6 верасьня вядомы гісторык і журналіст Марат Гаравы і мастак Генадзь Драздоў. Дакумэнты і фотаздымкі, паказаныя на выставе, зьбіраліся цягам 20 гадоў. Імпрэза адбылася ў віцебскім арт-цэнтры VZAP.

Гісторык, пэдагог і журналіст Марат Гаравы прэзэнтаваў таксама на адкрыцьці выставы сваю кнігу “НКВД забіваў у Курапатах…”, выдадзеную ў 2019 годзе Зьмітром Коласам.

І выстава, і кніга распавядаюць пра “гісторыю і сёньняшні дзень урочышча Курапаты – часткі старога хваёвага лесу Брод на паўночна-ўсходнім ускрайку Менску, дзе ад 1932-га да 1941-га году адбываліся сыстэматычныя расстрэлы ахвяраў сталінізму”.

У экспазыцыі выставы 11 двухбаковых стэндаў, на якіх разьмешчаныя фотаздымкі, копіі архіўных дакумэнтаў і газэтных выразак, афіцыйныя справаздачы і іншыя матэрыялы, якія маюць дачыненьне да Курапатаў.

Гісторык Марат Гаравы, займаецца гэтай тэмай ужо больш за 20 гадоў. У 1996 годзе ён пераехаў у Менск і пасяліўся ўсяго за 200 мэтраў ад Курапатаў. Ад таго часу апытвае сьведак і экспэртаў, дасьледуе гістарычныя матэрыялы і публікацыі, піша артыкулы пра Курапаты.

Марат Гаравы

Шэсьць гадоў таму Марат разам з паплечнікамі стварыў ініцыятыву “Экспэрты ў абарону Курапатаў”, у якую ўвайшлі гісторыкі, журналісты, юрысты, культуролягі, мовазнаўцы, архітэктары ды іншыя адмыслоўцы. Гэтая ініцыятыва ўдзельнічала ў 4-х судовых працэсах, стварыла выставу, якая пабывала ў многіх гарадах Беларусі, а таксама ва Ўкраіне, правяла конкурс на лепшы праект па мэмарыялізацыі Курапатаў, садзейнічала ў выданьні кнігі “НКВД забіваў у Курапатах…”.

З матэрыялаў выставы

Па словах Марата Гаравога, на збор матэрыялаў і напісаньне кнігі яму спатрэбілася аж 20 гадоў. А прачытаць яе можна за 45 хвілінаў. Кніга зьмяшчае больш за 100 фотаздымкаў.

Падчас адкрыцьця выставы

Шмат сілаў у дасьледчыка пайшло на апытаньне сьведак. Прыкладам, з адной гераіняй, успаміны якой увайшлі ў кнігу, сустракаўся больш за 20 разоў, падчас кожнай сустрэчы  вяліся 3-4-гадзінныя гутаркі пад дыктафон.

Мастак Генадзь Драздоў

З матэрыялаў выставы “Праўда пра Курапаты”

Віцябляне задавалі арганізатарам выставы пытаньні

На імпрэзе выступіў кіраўнік ініцыятывы “Хайсы – віцебскія Курапаты” Ян Дзяржаўцаў

Арганізатарам імпрэзы ў Віцебску выступіла грамадзянская ініцыятыва “Экспэрты ў абарону Курапатаў” пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), Праваабарончага цэнтру “Вясна” ды іншых арганізацыяў.

Уладзімер Бяляўскі, фота: Зьміцер Міраш

Крыніца: vitebskspring.org

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of