Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Праект “Беларускамоўныя” – у Віцебску

Віцебск стаў першым горадам, дзе культурніцкая пляцоўка “Арт-сядзіба” прэзентавала свой праект “Беларускамоўныя”. І не проста прэзентавала, а правяла сустрэчу з двума жыхарамі гораду, якая глядзелася як сапраўднае шоў.

Наведнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з дырэктарам арт-пабу “Торвальд” Віталём Броўкам і арганізатарам гарадскіх культурніцкіх падзей Уладзімірам Булаўскім. Абодва яны – прынцыпова беларускамоўныя ў побыце. І абодвух добра ведаюць у Віцебску. На думку кіраўніка “Арт- сядзібы” Алеся Снега, гэткае спалучэнне можа  добра стымуляваць да пераходу на родную мову: – У 2018-м годзе мы запусцілі такую праграму, дзе запрашаем на сцэну двух людзей, і яны распавядаюць, як перайшлі на беларускую мову. Выбіраем збольшага вядомых людзей. Гэтым сваім праектам мы хочам заахвоціць людзей, пазбавіць іх розных стэрэатыпаў, што па-беларуску размаўляць складана, што праз гэта бываюць нейкія праблемы. Увогуле праз гэтыя нашы сустрэчы мы хочам змяніць сітуацыю ў краіне з мовай.

Odtwarzacz muzyki 00:07 00:24 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność. Да герояў праграмы было шмат пытанняў, большасць з іх – пра тое, як рэагуюць на беларускую мову іншыя людзі. Аказалася, найчасцей рэагуюць пазітыўна, і гэта невыпадкова, лічыць адна з наведніц імпрэзы: – Калі на мове размаўляюць сапраўды прыгожыя, паспяховыя людзі, то хочацца быць такімі, як яны. Гэта ўжо не страшна, не сорамна, а насамрэч модна і насамрэч прыцягальна.

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:16 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność.

Паводле кіраўніка “Арт- сядзібы”, ідэю праводзіць сустрэчы з паспяховымі, аўтарытэтнымі носьбітамі беларускай мовы некалі прапанавала менавіта віцебская моладзь. І калі ў Віцебску або ў якім-небудзь іншым горадзе знойдуцца ахвотныя рыхтаваць і праводзіць падобныя сустрэчы,  “Арт-сядзіба” абавязкова падзеліцца досведам. А калі знойдуцца ахвотныя падтрымаць праект грашыма, то гэта можна зрабіць на платформе molamola.by.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/praekt-belaruskamounyya-u-vitsebs/?fbclid=IwAR1djZL5eRkAivtSAQ_rFOmfSV7HTUm6WY5qSkuV1p0PVIoU3m3gBnZ9eaw

 

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of