Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Праграма імя сенатара Фулбрайта па абмене спецыялістамі 2019-2020

Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс для беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі і іншых некамерцыйных арганізацый на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта па абмене спецыялістамі.

Праграма імя сенатара Фулбрайта па абмене спецыялістамі (The Fulbright Specialist Program) дае беларускім установам вышэйшай адукацыі, урадавым установам (міністэрствам), установам культуры (музеі, тэатры), няўрадавым арганізацыям (НДА, навукова-даследчыцкім цэнтрам), і арганізацыям аховы здароўя магчымасць запрасіць высокакваліфікаваных амерыканскіх навукоўцаў або спецыялістаў на тэрмін ад двух да шасці тыдняў для абмену вопытам, рэалізацыі сумесных праектаў і развіцця прафесійных кантактаў з арганізацыямi ЗША.

Амерыканскія эксперты, якія прадстаўляюць шырокі спектр навуковых і прафесійных дысцыплін, супрацоўнічаюць з беларускімі ўстановамі для рэалізацыі мерапрыемстваў у падтрымку прыярытэтаў і мэтаў прымаючага боку.

Праекты могуць ўключаць:

  • Правядзенне семінараў і майстар-класаў;
  • Кансультацыі па пытаннях павышэння прафесійнага ўзроўню выкладчыкаў, развіцця працоўных рэсурсаў;
  • Ацэнку і распрацоўку навучальных праграм і матэрыялаў;
  • Чытанне лекцый для розных аудыторый слухачоў;
  • Вызначэнне патрэбаў устаноў або ацэнка якасці іх праграм;
  • Удзел у акадэмічных праграмах, канферэнцыях, семінарах;
  • Арганізацыю праграм для падрыхтоўкі выкладчыкаў.

 

Звычайна, беларускія ўніверсітэты, зацікаўленыя ў прыёме амерыканскіх спецыялістаў, бяруць на сябе наступныя выдаткі: пераезды ў межах Беларусі, харчаванне і пражыванне. Праграма Фулбрайта забяспечвае ганарары амерыканскаму эксперту, а таксама яго міжнародныя пералёты.

Дадатковая інфармацыя аб Праграме Фулбрайта па абмене спецыялістамі (на англійскай мове): http://fulbrightspecialist.worldlearning.org/

Host Institution Project Proposal Form 

Дадатковыя тлумачэнні можна атрымаць у Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Мінску, звярнуўшыся па электроннай пошце belarusprogram@state.gov.

 

Праграма Х’юберта Хамфры на 2020 – 2021 навучальны год

Праграма імя сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў 2020-2021

Праграма імя сенатара Фулбрайта для выкладчыкаў беларускіх ВНУ 2020-2021

Праграма імя сенатара Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ 2020-2021

Амерыканістыка

Программа Professional Fellows Program в Беларуси

Праграма ім. сенатара Фулбрайта па павышэнню педагагічнага майстэрства (TEA) для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ на 2021 навучальны год

Еўразійская праграма студэнцкіх абменаў Global UGRAD 2020-2021

Крыніца:by.usembassy.gov/be/education-culture-be

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of