Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Пачаўся месяц, прысвечаны 505-годдзю Аршанскай бітвы

Усіх ахвотных запрашаюць ствараць тэматычныя артыкулы ў класічным беларускім раздзеле інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя.

На беларускай Вікіпедыі 15 жніўня распачаўся Месяц Аршанскай бітвы— частка праекту «Тэматычны тыдзень», прызначаная падтрымаць святкаванне 505-годдзя перамогі войска гетмана Астрожскага 8 верасня 1514 над расійскім войскам.

Сёлета ў верасні адзначаецца 505-годдзе Аршанскай бітвы. Акурат да гэтай даты прымеркаванае правядзенне цэлага тэматычнага месяцу супольнай працы па напісанні артыкулаў для Вікіпедыі.

Тэрміны: 15 жніўня — 15 верасня 2019.
Верагодна, што раздзелы Вікіпедыі наркамаўкай, па-англійску, польску ды літоўску ўтрымліваюць большую колькасць звестак па вызначанай тэме, чым класічны беларускі. Таму пры дадаванні артыкула ў спасылку на стварэнне карысна таксама прыводзіць спасылку на найбольш поўны артыкул іншай мовай, раяць арганізатары акцыі.

«Тэматычны тыдзень» — серыя праектаў па сумеснай працы ўдзельнікаў Вікіпедыі над артыкуламі па разнастайнай тэматыцы. Асноўнай мэтай з’ яўляецца напісанне якасных і поўных артыкулаў, выпрацоўка пагадненняў па афармленні і змесце, каардынаванне высілкаў.

Крыніца:    novychas.by/hramadstva

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of