Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Пастаўшчыну наведаў лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця – Зміцер Бартосік

У лютага ў Пастаўскім раённым краязнаўчым музеі адбылася сустрэча краязнаўцаў Пастаўскага раёна, прымеркаванага да 45-годдзя адкрыцця музея. Работнікі музея падзяліліся сваімі дасягненнямі – музей адзін з лепшых у вобласці – і планамі на будучыню, падкрэсліўшы вялікую заслугу ў гэтым мясцовых краязнаўцаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах праводзімых музеем і  дапамагаюць музею ў павелічэнні колькасці экспанатаў.

Затым адбылася прэзентацыя першага і другога нумару рэгіянальнага краязнаўча-прыродазнаўчага часопіса “Паазер’е”, якую правёў Міхал Гіль – намеснік рэдактара з Пастаў.

24 лютага ў 14.00 у памяшканні Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі раённая арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” правяла традыцыйную агульнанацыянальную беларускую дыктоўку. Пра гэта была аб’ява ў раённай газеце “Пастаўскі край”. Спачатку ўдзельнікі мерапрыемства наведалі касцёл, дзе ў 12.00 адбылася імша за родную мову. У напісанне дыктоўкі прыняло ўдзел шмат моладзі – вучняў старэйшых класаў з пастаўскіх школ і актывістаў ТБМ (не ўсім хапіла месца ў зале, некаторыя пісалі ў калідор

28 лютага Паставы наведаў вядомы беларускі журналіст-публіцыст, пісьменнік і бард, лаўрэат літаратурнай прэміі мя Ежы Гедройця – Зміцер Бартосік. Тут, у будынку краязнаўчага музея, была арганізавана творчая сустрэча з прыхільнікамі яго творчасці, якая праходзіла больш двух гадзін. Зміцер крыху распавёў пра сваё жыццё і творчасць, а затым правёў прэзентацыю сваёй новай кнігі “Клініка кітайскага дантыста” – якая пабачыла свет напрыканцы 2018 года.

Пісьменнік зачытаў некалькі невялікіх гісторый з гэтай кнігі, а затым пазнаёміў прысутных з толькі што напісанымі і адказаў на пытанні слухачоў. Пасля кава-паўзы аўтар правёў аўтограф-сессію – падпісаў свае кнігі чытачам, а затым выканаў некалькі сваіх песень пад акампанемент гітары.

????????????????????????????????????

Слухачам вельмі спадабалася гэта сустрэча, а Зміцер паабяцаў наведаць Пастаўшчыну летам і сустрэцца

Міхась Гіль

Фоты аўтара

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of