Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Офіс Праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці” запрашае да супрацоўніцтва экспертаў па правядзенню трэнінга па святах

 

Офіс Праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці” запрашае да супрацоўніцтва экспертаў па правядзенню трэнінга па святах.

 

Фармат трэнінга:

Дата правядзення: 20 жніўня 2019 г.

Месца правядзення: г. Дзісна (Міёрскі раён, Віцебская вобласць).

Асноўныя ўдельнікі трэнінга: прадстаўнікі Дзісненскага гарвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў, падраздзяленняў Міёрскага райвыканкама, Дзісненскага гарадского Дома культуры, суб’екты аграэкатурызму, народныя майстры, мясцовыя жыхары і іншыя зацікаўленыя.

Колькасць удзельнікаў: 25 – 30 чалавек.

Асноўная ідэя трэнінга: трэнінг накіраваны на ўдзел жыхароў г. Дзісны і бліжэйшых сельсаветаў Міёрскага раёна ў распрацоўцы новага бачання і метадаў правядзення мясцовых святаў. Толькі мясцовыя жыхары добра ведаюць тыя праблемы і накірункі, на якія трэба звярнуць увагу перш за ўсё пры падрыхтоўцы і правядзення свята ў іх мясцовасці. Падчас SWOT-аналіза будуць пазначаны слабыя і моцныя бакі нядаўняга свята ў г. Дзісне, яго магчымасці і пагрозы. З дапамогай экспертаў будуць распрацаваны шляхі падрыхтоўкі і правядзення наступнага свята, якое пройдзе ў 2020 годзе, а таксама павышаны патэнцыял прадстаўнікоў сельсаветаў у сферы арганізацыі мясцовых святаў.

Праграма трэнінга:

Час Назва мерапрыемства
10.30 Адкрыццё трэнінга. Знаёмства ўдзельнікаў трэнінга.
10.50 Прэзентацыя “Мясцовыя святы як інструмент устойлівага развіцця сельскай тэрыторыі (на прыкладзе г. Дзісны)” (спецыяліст Дзісненскага гарадскога Дома культуры)
11.10 SWOT-аналіз па выніках правядзення свята ў г. Дзісне ў 2019 годзе (Дударонак Надзея, мясцовы каардынатар Праекта)
12.00 Абед
13.00 Асноўныя кампаненты правядзення мясцовага свята ў сельскім рэгіёне (эксперт)
14.00 Прэзентацыя “Методыка арганізацыі работы з мясцовым насельніцтвам – прыцягненне мясцовых жыхароў да падрыхтоўкі і ўдзелу ў свяце” (эксперт)
14.30 Праца ў малых групах “Свята – мясцовы брэнд і рухавік на шляху да ўстойлівага развіцця” (бачанне мясцовых жыхароў, спецыялістаў культуры, прадстаўнікоў мясцовай улады на правядзенне і развіццё мясцовых святаў)
16.00 Падвядзенне вынікаў

Прыблізная колькасць гадзін працы эксперта: 4 гадзіны.

 

Патрабаванні да эксперта:

  • досвед працы ў сферы дадатковай адукацыі дарослых;
  • вопыт у распрацоўцы трэнінгаў і навучальных матэрыялаў;
  • вопыт правядзення трэнінгаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных арганізацый;
  • вопыт у арганізацыі і правядзенні мясцовых святаў.

 

Дакументы, неабходныя для падачы заяўкі на правядзенне трэнінгу:

  • рэзюмэ;
  • копіі дыпломаў, сертыфікатаў;
  • свае прапановы па праграме трэнінгу па правядзенню святаў (кароткае апісанне зместу, методыкі і чаканых вынікаў) з указаннем жаданай сумы ўзнагароджання.

 

Заяўкі прымаюцца да 15 жніўня 2019 г. на адрас электроннай пошты mioryproekt@tut.by з паметкай “Эксперт на трэнінг”.

Дадатковую інфармацыю пра трэнінг можна атрымаць у мясцовага каардынатара Праекта Надзеі Дударонак па тэлефону + 375 33 370 99 16. Больш інфармацыі пра Праект можна даведацца ў сацыяльных сетках: https://vk.com/mioryproekt, https://ok.ru/razamdlyag, https://www.facebook.com/mioryproekt.

 

Дадзеная публікацыя падрыхтаваная пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Змест публікацыі з’яўляецца прадметам адказнасці Праектнага офіса і не адлюстроўвае пункт гледжання Еўрапейскага Саюза.

Крыніца: https://www.facebook.com/mioryproekt/?ref=page_internal

https://www.facebook.com/mioryproekt.

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of