Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru Как правильно варикоз лечить

Новы сезон «Жывой мовы» ў Полацку. Першы госць — Анастасія Зелянкова з кнігай-дзённікам супрацоўніка НКУС

У Полацку аднаўляюцца сустрэчы ў межах праекта «Жывая мова». Ужо ў суботу палачан чакае цікавы госць — культуролаг, журналістка, даследчыца Анастасія Зелянкова, распавялі gorod214.by арганізатары імпрэзы.

3b4b160fab8cc819142a2f39aa1c0ada

Фота: budzma.by

У межах праекта «Жывая мова» ў Полацк прыязджае журналістка інтэрнет-газеты «Салідарнасць» Анастасія Зелянкова са сваей новай кнігай «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма».

Яна распавядзе, як да яе патрапілі дзённікі супрацоўніка НКУС, а таксама падзеліцца вопытам працы ў архівах КДБ. Пасля імпрэзы можна будзе набыць кнігі  для сваёй хатняй бібліятэкі.

kniga

 

 

Цытата аўтаркі: «На першы погляд сітуацыя сапраўды дзіўная, бо цяпер жа існуе процьма літаратуры, фільмаў, дакументаў пра сталінскія рэпрэсіі, і, здавалася б, што можа быць прасцейшым, чым узяць ды ведаць, у якіх маштабах, што ды як тады адбывалася. Сапраўдным дзікунствам выглядае, калі людзі нават не адмаўляюць тыя жудасныя, прытым не такія і аддаленыя ў часе падзеі, а, наадварот, шукаюць ім апраўданне, абгрунтоўваюць іх патрэбнасць…»

Дзе і калі сустрэча: 15 лютага, 15:00, будынак былога Трэста, Шенягіна 54, 3-ці паверх. Ладзяць сустрэчы #ЖываяМова «Інфармацыйна-культурны цэнтр «ІніцыАрт» і Віцебскае грамадскае аб’яднанне «Самакіраванне і грамадства»

Крыніца: gorod214.by

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of