Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

На Лепельшчыне „Жанілі Цярэшку”

Ужо 25 год запар у Велеўшчынскім клубе, што на Лепельшчыне, “Жанілі Цярэшку”.

 

Мерапрыемства зладзілі загадчыца клуба Ганна Дзёмка і гурт “Рэхта” пры падтрымцы полацкага фальклорнага гурта “Варган”. На ігрышча прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, але прыехалі і госці з Менска, Магілёва, Браслава, Глыбокага. Як кажа Ганна Дзёмка, загадчыца Велеўшчынскага клуба, калі пачыналі ладзіць ігрышча “Жаніцьба Цярэшкі” у 1995 годзе, было вельмі шмат моладзі. Некаторыя, хто жартоўна ажаніўся тады, сапраўды стварылі сямейныя пары: – У той час вёска была вялікая, было многа моладзі, якая прыходзіла на „Жаніцьбу Цярэшкі”. Актыўна ўдзельнічалі, у нас ёсць некалькі пар, якія ажаніліся пасля гэтай „Жаніцьбы Цярэшкі”. Ім вельмі падабаецца гэты абрад, і яны ні адзін год не прапускаюць „Жаніцьбу Цярэшкі”.  Мы думаем, што трэба гэту традыцыю падтрымліваць, таму кожны год „Жэнім Цярэшку”.

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność.

Па словах мясцовых жыхароў, гэта ў клубе “Жэняць Цярэшку” толькі 25 год, але ігрышча ў народзе тут ладзілася здаўна і крыху адрознівалася ад той дзеі, якая праходзіць зараз. Кажа мясцовая жыхарка і сталая ўдзельніца гульні Валянціна Крыцкая: – Раней жа столькі пар не збіралася – гэта па-першае. Па-другое, збіралася свая мясцовая моладзь, нават сямейныя ішлі жанілі. Яшчэ гульня была ў нас – у фанты гулялі. Зараз вельмі шмат музыкі, музыка лішняя. Гармонік і бубен былі раней, яшчэ скрыпка была, дык гэта толькі ў танцах.

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność.

cjareshka-12

Сёлета абрад “Жаніцьба Цярэшкі” ладзіўся ў двух вёсках на Лепельшчыне – у Люкжына і Велеўшчыне. Раней геаграфія правядзення гэтага ігрышча была больш пашыранай.


Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/na-lepelshchyne-zhanili-tsyareshku/?fbclid=IwAR11QuKpiDOoqa4GYEPG2hBQwRBsBoMAIhXdUzjC416SIZr1Nkt9_SD4AG8

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of