Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

На Крапівенскім полі паўнавартасна прайшоў фестываль бардаўскай песні «Бітва пад Оршай»

Фестываль быў запачаткаваны яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя і не зважаючы ні на што дажыў да нашых часоў. У пачатку двухтысячных міліцыя спрабавала зрываць фестывалі – былі арышты, штрафы і, нават, суткі. Пасля гэтага ўдзельнікі фэсту змянілі пляцоўку, збіраліся ва ўмовах канспірацыі, але ўсё адно штогод на месцы Аршанскай Бітвы збіраліся людзі. Ужо некалькі год удзельнікаў фэсту міліцыянты не чапаюць і два гады запар на ноч тут, па-традыцыі, хто-небудзь застаецца ў намётах.

У гэтым годзе заначаваць на Крапіўна змаглі некалькі дзесяткаў чалавек. Былі і песні, і вершы. Многія людзі прыязжалі не на ноч, а толькі на некалькі гадзін. І такіх таксама было шмат – людзі прыязжалі з Мінска, Оршы, Магілёва, Віцебска, Маладэчна і, нават, з Беластоку.

Такім чынам пад Оршай штогод святкуецца не афіцыйнае свята Дзень Беларускай вайсковай славы прысвечанае перамозе войскаў ВКЛ над войскам Маскоўскага царства 8 верасня 1514 года.

Крыніца: orsha.eu/bel/навіны/культура

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of