Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Навіны з Пастаўшчыны

 

З лютага гэтага года Пастаўскае раённае грамадскае аб’яднанне «Экаагратур» сумесна з партнёрамі (раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ДЛУ «Пастаўскі лясгас»,   ДУ” Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”) пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь прыступіла да рэалізацыі праекта «Развіццё экалагічнага турызму і фарміраванне экалагічнай культуры насельніцтва ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці».

 

20 настаўнікаў школ раёна пройдуць навучанне па праграме ” Экалоджык!” Атрыманыя імі веды яны выкарыстаюць пры правядзенні заняткаў па гэтай праграме сярод школьнікаў (летам будуць праведзены два дзесяцідзённыя дзіцячыя экалагічныя лагеры).

У створанай ” Школе аховы прыроды ” група з 20 школьнікаў атрымае веды аб важнасці аховы прыроды, прыроднай спадчыне і ахоўных відах флоры і фауны Пастаўшчыны, біяразнастайнасці і ўстойлівасці экасістэм, асновам лесаводства і садоўніцтва, як стаць грамадскім інспектарам аховы прыроды. На практычных занятках-экспедыцыях школьнікі атрымаюць навыкі: па правядзенні маніторынгу забруджванняў, інвентарызацыі рэдкіх прыродных аб’ектаў, распрацоўцы турыстычных маршрутаў, фота – і відэа-здымках, пасадцы дрэў і саджанцаў, працы ў дэндрарыі. Будуць сфармаваныя 4 групы “зялёнага патруля”. Створана Інтэрактыўная карта забруджванняў і размешчана на сайце горада Паставы. На базе Пастаўскага лясніцтва будзе створана “школьнае лясніцтва”.

Таксама адбудуцца тэарэтычныя і практычныя заняткі ” Школы экалагічнага земляробства і садоўніцтва». Удзельнікі атрымаюць неабходныя веды і практычныя навыкі па арганізацыі экалагічнага земляробства на прысядзібных участках і ў сядзібах сельскага турызму, па развіцці садоўніцтва, а таксама па пермакультурным земляробстве і дызайне.

Будзе выдадзена 12 нумароў рэгіянальнага краязнаўча-экалагічнага часопіса ” Паазер’е».

Будуць створаны дзве экалагічных сцежкі мультыфункцыянальнага характара (навучальная і спартыўна-турыстычная функцыі) з візуальнай інфармацыяй і з пастаянным іх добраўпарадкаваннем і ўборкай тэрыторыі (адна сцежка на тэрыторыі спартыўна-турыстычнага комплекса «Азёркі», другая ў наваколлі горада Паставы – вакол Задзеўскага возера).

У стварэнні гэтых сцежак прымуць актыўны ўдзел валанцёры (моладзь 16 – 30 гадоў), а таксама плануецца правесці некалькі суботнікаў па ўборцы берага Задзеўскага возера з удзелам работнікаў дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў,  і жыхароў Пастаў.

Таксама згодна пректа будзе распрацавана і надрукавана «Стратэгія ўстойлівага развіцця экалагічнага турызма з мэтай узмацнення турыстычнай прывабнасці Пастаўскага раёна».

 

Ужо адбылася першая рабочай сустрэчы стэйкхолдэраў (зацікаўленых бакоў)  праекта, а таксама выязная паездка да Задзеўскага возера, дзе ўжо з пачатку красавіка пачнуцца працы па добраўпарадкаванні калябярэжнай паласы.

У асноўным закуплены будаўнічыя матэрыялы, інструмент і прыборы для рэалізацыі праекта.

14 сакавіка ў Варапаеўскай сярэдняй школе ў рамках ” Школы экалагічнага земляробства і садоўніцтва» быў праведзены тэарэтычна-практычны семінар па садаводству, які праводзіў вядомы ў рэгіёне садавод-селекцыянер Іван Іванавіч Сіманёнак. Хаця гэты семінар быў прызначаны для 20 школьнікаў старэйшых класаў – удзельнікаў агранамічнага факультатыва, на семінар прыйшло 33 чалавекі (старэйшыя жыхары Варапаева).

 

11 сакавіка ў будынку Пастаўчага краязнаўчага музея адбылася сустрэча мясцовых краязнаўцаў і прыхільнікаў гісторыі з вядомым беларускім журналістам, фатографам і  самым дасведчаным даследчыкам падзей Першай сусветнай вайны ў Беларусі, рэканструктарам, укладальнікам некалькіх кніг пра падзеі той вайны Уладзімірам Багданавым з Мінска. Госць прэзентаваў новую кнігу – фотаальбом “Битва у Нарочи. 1916”.’, асноўным укладальнікам якой ён з’яўляецца. Гэта бітва адбывалася і на большай тэрыторыі сучаснага Пастаўскага раёна.

У аснову кнігі ляглі нямецкія выданні, выпушчаныя па слядах ваенных дзеянняў, але да гэтага часу не вядомыя рускамоўнай аўдыторыі. Дадзены матэрыял быў упершыню пераведзены на рускую мову і выдадзены ў выглядзе асобнага зборніка.

У кнізе каля 300 унікальных здымкаў пачатку XX стагоддзя. На іх – карцінкі побыту нямецкіх салдат на беларускай зямлі, зніклыя цяпер сядзібы, храмы і цэлыя беларускія вёскі. Большасць з гэтых кадраў яшчэ ніколі не тыражавалася

У выніку Нарацкай аперацыі (18 сакавіка – 1 красавіка) імператарскія войскі ўзялі ў палон 1200 чалавек, паўтара дзясятка кулямётаў і адваявалі ўсяго 10 квадратных кіламетраў непрыяцельскай тэрыторыі. Страты Расеі склалі больш за 77 тысяч жаўнераў (сярод якіх было нямала і беларусаў). Акрамя гэтага Уладзімір прывёз невялікую фотавыставу са здымкамі Пастаўшчыны ў той перыяд. Прысутныя краязнаўцы задавалі шмат пытанняў і нават распавялі некаторыя факты пра ўжыванне падземных узрываў для прарыву некаторых артылерыйскіх пазіцый (з пяці вядомых на Усходнім фронце, тры былі праведзены на тэрыторыі Пастаўшчыны). Пасля сустрэчы за кавай Уладзімір адказаў краязнаўцам на шматлікія пытанні.

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of