Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Міхаіл Пастухоў: Вылучэнне кандыдатаў ад працоўных калектываў – рудымент мінулага

Беларускае выбарчае заканадаўства не адпавядае Канстытуцыі і нават застарэла.

Прадстаўнікі Руху «За Свабоду» звяртаюць увагу грамадскасці, што беларускае выбарчае заканадаўства дае магчымасць толькі палітычным партыям вылучаць сваіх кандыдатаў у дэпутаты па спісе, у той час, як у артыкуле 69 беларускай Канстытуцыі гаворыцца пра тое, што «права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць грамадскім аб’яднанням, працоўным калектывам і грамадзянам у адпаведнасці з законам». Больш таго, такі суб’ект, як «працоўныя калектывы», якія могуць вылучаць кандыдатаў, таксама не адпавядае сучасным тэндэнцыям, – заўважае юрыст, адмыслоўца ў канстытуцыйным праве Міхаіл Пастухоў. – Працоўныя калектывы, як суб’екты, якія могуць вылучаць кандыдатаў, яны ўжо даўно састарэлі, як рудымент мінулага. Гэта раней быў маркер для адзначэння правільнага кандыдата. Па вялікаму рахунку, на маю думку, у сучасных умовах павінны быць толькі два суб’екты, якія вылучаюць кандыдатаў у дэпутаты, – гэта палітычныя партыі і шляхам самавылучэння з дапамогай ініцыятыўнай групы.
Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność.
Дыскусія пра неабходнасць рэфармаваць беларускае выбарчае заканадаўства перыядычна ўзнікае напярэдадні кожнай выбарчай кампаніі. Але для гэтага ў беларускіх уладаў няма палітычнай волі. Зараз дзейнічае Выбарчы кодэкс, дапаўненні ў які апошні раз уносіліся ў лютым 2000 года. Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/mikhail-pastukhou-vyluchenne-kandydata/?fbclid=IwAR00E__fQUw_BrDTcYUSoF3isrxmXZokEDBalGaDHkcyB8PBeHBBwkshGRY

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of