Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Мінюст вырашыў не абмяжоўваць выдаткі на зарплаты

З законапраекта „Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў” выключаць пункт аб абмежаванні выдаткаў на зарплаты супрацоўнікаў 40% ад агульнага даходу арганізацыі. Пра гэта 15 жніўня паведаміла журналістам у прэс-цэнтры агенцтва Sputnik начальнік упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі Алена Кірычэнка.

„Самае вялікае пытанне выклікала прапанова аб усталяванні мяжы зарплаты работнікаў грамадскага аб’яднання ў 40% ад даходу [арганізацыі]. Гэтая прапанова выклікала вялікі рэзананс. Мы абмеркавалі яе ў Мінюсце і на пасяджэнні рабочай групы і прынялі рашэнне, што мы яе, хутчэй за ўсё, выключым з законапраекта”, — сказала Кірычэнка. Таксама, паводле яе слоў, з законапраекта, хутчэй за ўсё, будзе выключаны пункт аб выдачы пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў. Пры гэтым неабходнасць палітычным партыям атрымліваць пасведчанне застанецца. „Мы праводзілі апытанне на сайце міністэрства і ў сацыяльных сетках, і большая частка палічылі, што пасведчанне непатрэбнае. Мы думалі, што выключым выдачу пасведчання не толькі для грамадскіх аб’яднанняў, але і для палітычных партый. Яны завязаныя на Выбарчым кодэксе, і калі туды ўнясуць змены аб тым, што не трэба падаваць свае пасведчанні, тады выключым выдачу пасведчання для палітычных партый”, — сказала яна. Супраць абмежавання долі выдаткаў на зарплаты супрацоўнікаў выказаўся і Сяргей Пігараў, намеснік старшыні РГА „Белая Русь” па адміністрацыйнай і фінансава-эканамічнай дзейнасці. „Законы ствараюцца не пад сённяшні, а пад заўтрашні дзень. Цалкам магчыма, некаторым грамадскім аб’яднанням і палітычным партыям будзе дэлегаваная частка функцый органаў дзяржкіравання, перш за ўсё ў сферы сацыяльнай абароны. А там грошы будуць выдзяляцца грантамі, і яны пойдуць на аплату працы тых, хто будзе гэтыя задачы вырашаць. Гэтыя 40% будуць звязваць па руках і нагах”, — сказаў ён. Кірычэнка таксама пракаментавала магчымасць рэгістрацыі юрыдычнага адраса грамадскага аб’яднання i яго арганізацыйных структур па месцы працы кіраўніка аб’яднання, якую ўводзіць законапраект. „Юрыдычны адрас — гэта вялікая праблема для нашых грамадскіх аб’яднанняў. Каб гэты адрас быў легітымны, трэба заключаць дагавор альбо мець дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне. Калі кіраўнік прадпрыемства дасць згоду на размяшчэнне ў дадзеным памяшканні юрыдычнага адрасу, тут дамова не спатрэбіцца”, — сказала яна. Паводле яе слоў, першапачаткова планавалася, што гэтая папраўка будзе сапраўдная для палітычных партый, але рабочая група сышлася на думцы, што для партый гэта непрымальна. Як падкрэсліла прадстаўнік Мінюста, з выбарамі дадзены законапраект ніякім чынам не звязаны, а яго падрыхтоўка праходзіла ў новым фармаце. „Мы яго адначасова накіравалі на ўзгадненне ў дзяржорган і вынеслі на грамадскае абмеркаванне”, — патлумачыла яна. Законапраект „Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў” быў вынесены на грамадскае абмеркаванне 12 ліпеня на прававым форуме Беларусі. Сярод асноўных прапаноў — змяншэнне колькасці заснавальнікаў для рэгістрацыі палітычнай партыі з 1 тысячы да 800, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання з 50 да 40. Спрашчаецца рэгістрацыя мясцовых грамадскіх аб’яднанняў, а магчымасць іх дзейнасці распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю Беларусі. З’яўляецца магчымасць падтрымкі дзяржавай партый і грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку ў форме дзяржаўнага сацыяльнага заказу. БелаПАН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/minyust-vyrashyu-ne-abmyazhouvats-vydatk/?fbclid=IwAR2Pma2ACUvikBBZujMUZOxmhYFTq93ox-5b21DWCX-8hlnT7U70GedG9BI

 

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of