Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Музей у Доме Караткевіча адкрыецца ў 2020

Новы ўладальнік Дома Караткевіча распавёў, навошта купіў яго і калі чакаць адкрыцця.

Бізнэсовец, уладальнік сеткі «5 элемент» і ўраджэнец Оршы Андрэй Балабін ў мінулым годзе купіў не толькі дом, дзе жыў Караткевіч, але і суседні ўчастак. На дом прадпрымальнік выдаткаваў 10 800 рублёў. Праз некаторы час стала вядома, што ў доме адкрыецца музей. Але будынак дома невялікі. Каб размясціць там музей, яго давялося б прыбудоўваць і ўладкоўваць.

— Прэзідэнт абвясціў Год малой радзімы … Я вельмі доўга думаў, чым я магу дапамагчы сваёй малой радзіме. Што магу зрабіць такога, што было б мне камфортна ўнутры. І каб пры гэтым яно засталося жыхарам горада. Таму ўсе фактары сышліся. Засталіся рэчы. Стол, на якім Караткевіч ствараў. Ложкі, на якіх ён спаў. Дзякуй тым людзям, якія іх захавалі. І мы паволі ўсё гэта збіраем у экспазіцыю. Калі ўсё будзе добра, у канцы 2020 года мы павінны прыгожа перарэзаць стужачку, сказаў Балабін у інтэрв’ю, словы прыводзіць сайт «Беларускі партызан».

     

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of