Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Лепшыя краязнаўчыя кнігі напісаны ў Паставах і ў Слоніме

Два дні ў Менску ў Нацыянальным гістарычным музеі  Рэспублікі Беларусь праходзіў Першы рэспубліканскі краязнаўчы форум Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі форума з’яўляліся Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Нацыянальны гістарычны музей і Беларускі фонд культуры ў партнёрстве з Нацыянальнай бібліятэкай і выдавецкім домам “Звязда”. Форум працаваў па секцыях, на якіх абмяркоўваліся самыя розныя пытанні ў беларускім краязнаўстве. На форуме былі разгледжаны шэраг пытанняў, звязаных з пашырэннем ведаў аб краязнаўчых праектах Беларусі, пра далучэнні моладзі да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Беларусі, пра стварэнне ўмоў для дыялогу паміж краязнаўцамі, пра папулярызацыю гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны беларускіх гарадоў і вёсак і шэраг іншых самых розных пытанняў. На Рэспубліканскім краязнаўчым форуме былі названы самыя лепшыя краязнаўчыя выданні за 2017-2019 гады. Імі аказаліся кнігі Ігара Пракаповіча з Паставаў і Сяргей Чыгрына са Слоніма. Аўтары гэтых кніг былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі. Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/lepshyya-krayaznauchyya-knigi-napisany-u-p/

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of