Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Крызісны пакой для пацярпелых ад гвалту працуе на Міёршчыне

Законы жыцця суровыя: з узростам чалавек становіцца такім жа бездапаможным, як і ў маленстве. Не таму, што гэтага хоча – старасць пазбаўляе сіл. Таму ісці ў нагу з часам ужо не атрымліваецца. Галоўнае багацце – дзеці, якіх вырасцілі ў любові і клопаце – надзея і апора, радасць сталага чалавека. Але, на жаль, не ўсе ўдзячныя сваім бацькам.

Ахвярамі хатняга гвалту лічаць жанчын і дзяцей. Пра сталых людзей не прынята гаварыць. Тым не менш шырока распаўсюджаны гвалт дарослых дзяцей над старымі бацькамі. Асабліва ўразлівыя тыя, хто патрабуе догляду ці жыве ў ізаляцыі.
Члены сям’і абураюцца, што ім даводзіцца мяняць лад жыцця з-за роднага чалавека. Адсюль і жорсткасць.

Другая прычына хаваецца ва злоўжыванні алкаголем ці наркотыкамі. У такім стане чалавек не кантралюе свой псіхалагічны стан і можа праяўляць агрэсію.

З пажылымі людзьмі, якія пацярпелі ад хатнягу гвалту, складана працаваць. Па дапамогу звяртаюцца адзінкі – не хочуць шкодзіць дзецям, не ўсведамляюць небяспеку.

Восень жыцця не павінна быць азмрочана абыякавасцю акружаючых, а тым больш жорсткасцю. Важна, каб суседзі і блізкія не заставаліся ўбаку, а паведамлялі, калі падазраюць, што з чалавекам дрэнна абыходзяцца.

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе крызісны пакой. Людзям, якія аказаліся ў цяжкай сітуацыі, прадастаўляюць часовы прытулак і дапамогу.

Калі адчуваеце пагрозу жыццю ці здароўю, звяртайцеся ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе вул. Камуністычная, 36-2 або па нумары даверу 4 21 44, кругласутачна – 3 73 53.

Фота для ілюстрацыі.

Зінаіда РАВЕЦКАЯ,
псіхолаг аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі.

Крыніца:mijory.by/gramadstva

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of