Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Краязнаўчыя чытанні ў гонар Караткевіча

23 лістапада ў Воршы пройдуць краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу. Імпрэзу рыхтуе Аршанская рада Таварыства беларускай мовы і мясцовыя краязнаўцы. Узяць удзел у ёй збіраюцца таксама даследчыкі з Віцебску і Менску, а паведамленні па пошце дасылаюць нават з замежжа. Адзіная праблема арганізатараў – гэта пошукі адпаведнага памяшкання, распавёў старшыня гарадской рады ТБМ Юры Нагорны: – На жаль, ніяк мы не можам наладзіць стасункі з нашымі ўладамі. Даслалі афіцыйны ліст на імя намесніка старшыні райвыканкаму Калачова, каб нам прадаставілі музей Караткевіча або бібліятэку імя Караткевічу. Але водгуку пакуль няма, а вусна нам паведамілі, каб чакалі пісьмовага адказ

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność. Арганізатары запэўніваюць, што чытанні адбудуцца ў любым выпадку, i памяшканне знойдуць без удзелу чыноўнікаў. Хаця было б пажадана, каб і яны праявілі належную павагу да памяці пісьменніка, які нарадзіўся ў Воршы, і 89-я ўгодкі якога будуць адзначацца 26-га лістапада. Краязнаўчыя чытанні распачынаюць цэлы шэраг імпрэзаў, падрыхтаваных прыхільнікамі творчасці Уладзіміра Караткевіча да гэтай даты. І досвед арганізатараў вельмі прыдасца ў наступным годзе, кажа Юры Нагорны: – У наступным годзе будзе 90-годдзе з дня нараджэння нашага класіка. Таму мы ўжо цяпер рыхтуемся, праводзім, як кажуць, генеральную рэпетыцыю, каб года ягонага імя і годна нашай Радзімы адзначыць юбілей Уладзіміра Караткевіча.

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność. Сёлета 26-га лістапада адбудзецца ўжо традыцыйнае ўскладанне кветак да помніка пісьменніку, а 30-га лістапада ўпершыню пройдзе Фэст памяці Уладзіміра Караткевіча, падрыхтаваны Беларускім ПЭН-Цэнтрам супольна з Аршанскай філіяй Таварыства беларускай мовы. Ганна Ліпка, Беларускае Радыё

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/krayaznauchyya-chytanni-u-gonar-karatkev/

Больш тут                                  racyja.com/…/krayaznauchyya-chytanni-u-gonar-karatkev

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of